Гражданин был не раз осужден за воровство имущества

2-423x276-_9e0611d1f030Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа супраць лепяльчаніна. Так склалася, што грамадзянін быў неаднаразова судзімы за крадзяжы маёмасці. Акрамя гэтага, “сябраваў” са спіртным, не меў ні пастаяннай працы, ні месца жыхарства. Калі першую праблему вырашаў выпадковымі заробкамі ды здачай макулатуры, шкла, металалому, то з другой — зусім бяда, жыў у падвале шматкватэрнага дома №113 па вуліцы Чуйкова. Па аператыўнай інфармацыі, займаўся дробнымі крадзяжамі.
Трапіўся міліцыянерам пасля адной з апошніх вылазак. Нацэліўся Ш. на падвал дома №54 па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пралез, збіў замкі ў дзвюх кладоўках. З першай сцягнуў слоікі з нарыхтоўкамі. У другой здабычай сталі яшчэ гумавыя боты і надзіманая лодка.
У два заходы перацягнуў здабычу у свой падвал. Нарыхтоўкі меркаваў з’есці сам, а на рэчы стаў шукаць пакупнікоў. За гэтым і знайшлі яго міліцыянеры. У бліжэйшы час лёс Ш. вырашыць суд, а пакуль што яго ўтрымліваюць пад вартай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.