Какой урон нанесла стихия лепельчанам в прошедшие выходные

фото носит иллюстративный характер 

Мінулыя выхадныя адзначыліся моцным ветрам, парывы якога дасягалі 24- 28 метраў у секунду. Удары стыхіі аказаліся даволі адчувальнымі, пабудовам, канструкцыям, дрэвам нанесены значны ўрон. Так, на раніцу серады, 19 студзеня, у раённым прадстаўніцтве Белдзяржстраху прынята 85 заяў аб прычыненым ветрам уроне і кампенсацыі яго. На гэты ж час праведзены 65 аглядаў пашкоджанняў. Як правіла, ветрам зрывала пакрыццё з дахаў, былі пашкоджаны агароджы, зафіксаваны некалькі выпадкаў, калі з парнікоў і цяпліц быў сарваны полікарбанат. Як паведамілі ў прадстаўніцтве, у бліжэйшы час агляды будуць завершаны, усім пацярпелым будзе выплачана фінансавая кампенсацыя нанесенай шкоды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.