Лепельшчына стала другою радзімаю для Мікалая Анікея…

221=0 Другою Радзімаю Мікалая Анікея стала Лепельшчына, а слабадскія лясныя абшары – рэальным увасабленнем колішняй, здавалася, нязбыўнай дзіцячай мары. Нарадзіўся на Наваградчыне. Закончыў школу са срэбраным медалём. Паступіў на механіка-тэхналагічны факультэт у БПІ, а пасля другога курса раптам кінуў, зразумеўшы, што гэта не яго прафесія. Адслужыў танкістам у Печах, пад Барысавам, пасталеў – і накіраваўся ў лес. Дакладней, у Беларускі тэхналагічны інстытут асвойваць спецыяльнасць «Лясная гаспадарка».

Пасля вучобы размеркавалі на Віцебшчыну. А гэта ў той час было не так проста – застацца ў Беларусі. У Расіі не хапала кадраў, і ўсіх адпраўлялі за Уральскі хрыбет – літаральна ў Сібір. Трэба было вельмі добра вучыцца, каб мець шанец застацца на Радзіме.

Маладога спецыяліста ў семдзесят дзявятым годзе паставілі ляснічым у Слабадскім лясніцтве. І з тога часу, аж да выхаду на пенсію, Анікей кіраваў невялікім, чалавек сорак, дружным калектывам. Зайздроснае пастаянства лёсу – адзіны запіс у працоўнай кніжцы!

 Уладзімір МІХНО.

 На здымку: Мікалай Анікей.

 Фота аўтара.

 Цалкам аповед пра Мікалая Анікея чытайце ў газеце «Лепельскі край» за 28 красавіка г.г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.