Лепельщина встретила гостей из России и Латвии

img_213615 мая Лепельшчына вітала дзве замежныя дэлегацыі. Ад нашых усходніх суседзяў прыбылі прадстаўнікі Кінешэмскага раёна Іванаўскай вобласці, а з поўначы прыехалі госці з Алойскага краю Латвійскай Рэспублікі. Такая разнароднасць яшчэ раз наглядна дэманструе нашу прыхільнасць да шматвектарнай палітыкі, імкненне наладзіць сяброўскія стасункі з рознымі замежнымі партнёрамі для ўзаемнай выгады.
Гасцей прывітала кіраўніцтва раёна, іх пачаставалі хлебам-соллю. У зале пасяджэнняў райвыканкама старшыня Міхаіл Кісялевіч коратка распавёў пра раён, акрэсліў яго эканамічны патэнцыял, перспектывы ў развіцці і рэалізацыі сумесных праектаў. Затым быў паказаны кароткі відэафільм, у якім расказвалася пра гісторыю Лепеля і Лепельскага краю, яго адметныя асаблівасці, прыгожыя мясціны. Асаблівае месца ўдзелена апісанню эканамічнага становішча рэгіёна, перспектывам супрацоўніцтва.
Затым для дэлегацый была наладжана экскурсія па горадзе і раёне з наведваннем прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, аб’ектаў сацыяльна-культурнага жыцця. Напрыклад, на малочна-кансервавым камбінаце была арганізавана дэгустацыя прадукцыі. Усе ўдзельнікі аднагалосна адзначылі высокую якасць лепельскага малака, масла, тваражкоў, марожанага. “Нібыта ў дзяцінства вярнуліся! Вось што значыць натуральны прадукт!”, — такія ацэнкі гучалі.
Значная ўвага была ўдзелена і азнаямленню з турыстычным патэнцыялам нашага раёна, а прадстаўлены ён надзвычай багата, чаму асабліва спрыяе маляўнічая прырода са шматлікімі азёрамі і лясамі. Трывалай, доўгімі гадамі справядліва заслужанай рэпутацыяй карыстаецца Лепельскі ваенны санаторый. Установа валодае магутнай базай з некалькімі лячэбнымі корпусамі, пляжамі, там праводзяцца шматлікія медыцынскія працэдуры, якія дапамагаюць умацаваць здароўе. Вартасці санаторыя змаглі ў поўнай меры ацаніць многія замежныя турысты, а цяпер і госці з Кінешмы і Алоі.
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына” ў поўнай меры апраўдвае сваю назву, з’яўляючыся сапраўднай жамчужынай Лепельскага краю. Установа ўжо даўно выйшла за межы дзейнасці, дзеля якой яна, уласна, і стваралася. Акрамя дзяцей з тэрыторый, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, тут штогод папраўляюць здароўе сотні турыстаў не толькі з Беларусі, а і з іншых краін, у першую чаргу з Расіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.