Лепельские дорожники к зиме готовы

i-19354Цалкам гатовыя да надыходу зімы працаўнікі дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37. Для апрацоўкі дарог ад снегу і лёду яны назапасілі больш за сем тысяч тон пясчана-солевай сумесі.

Яшчэ тысяча тон чыстай солі ляжыць у сховішчах. Пры патрэбе будзе падвозіцца пясок, адразу змешвацца з соллю і адразу накіроўвацца на рассыпанне.

Усяго для апрацоўкі дарог пясчана-солевай сумессю ў ДЭУ-37 у наяўнасці сем аўтамашын МАЗ з адпаведным абсталяваннем. Шэсць з іх ужо наладжаныя, па першым сігнале гатовыя выехаць на лінію. Яшчэ адзін МАЗ пакуль што заняты на іншай рабоце, пераабсталяваць яго — справа аднаго-двух дзён, пасля чаго механізаваны дарожны атрад у поўным складзе гатовы будзе прыступіць да выканання задач.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.