Первый тысячник на Витебщине — лепельский экипаж!

img_7921Тыдзень таму на Лепельшчыне распачалося жніво, і вось ужо ёсць першы экіпаж камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Натуральна, працоўным дасягненнем адзначыліся хлопцы з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” інтэграванай стуктуры ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў. Урачыстае віншаванне перадавікоў адбылося на полі за вёскай Старыя Валосавічы.

 

img_8021З гэтй значнай нагоды сабралася шмат ганаровых гасцей: памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, прадстаўнікі ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, прафсаюза работнікаў АПК, РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” БРСМ і іншыя госці. Разам са шчырымі словамі віншаванняў руплівым хлебаробам былі ўручаны каштоўныя падарункі.

img_7935 img_7943 img_7955 img_7960 img_8021 img_8046Сваёй штодзённай бездакорнай працай механізатары кожны раз даказваюць: калі працаваць шчыра, старанна і самаааддана, то і даход будзе важкі. Трэба адзначыць, што сёлетняе жніво, і асабліва спаборніцтва перадавікоў, праходзіць у даволі складаных умовах. На палетках вобласці вырашчаны багаты ўраджай, і цяпер самая галоўня задача — убраць яго своечасова і з мінімальнымі стратамі. На гэта ў сваім выступленні звярнуў асаблівую ўвагу працаўнікоў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

 

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.