Майским днем ​​пили пиво. И разрабатывали план воровского вояжа

vzlom-comІ на гэты раз наш аповед пра ўраджэнца Юркоўшчыны, але ўжо іншага. Назавём яго Віктарам Аляксеевым. З законам не сябраваў, меў судзімасць. Па папярэдняй змове з лепяльчанінам Ігарам Чапцовым (прозвішча таксама зменена) учынілі крадзеж.
Майскім днём пілі піва. І распрацоўвалі план зладзейскага ваяжу. Аб’ект зладзейскага замаху выбралі ў вёсцы Новыя Валосавічы. Першай была лазня. Узламалі замок, “канфіскавалі” дзве металічныя бочкі. Мусіць, мала здалося. З хляўка забралі розныя металічныя прыналежнасці. І на тым кропку хаўрусны тандэм не паставіў. Звонка дзынкнула разбітае аконнае шкло. Пашуравалі ў хаце. Прыбралі да хцівых рук кухоннае начынне. Украдзенае прыхавалі непадалёк, каб потым пры зручным выпадку прадаць. Кошт яго склаў 178 рублёў.
Прысудам суда Лепельскага раёна жыхар г. Лепеля Ігар Чапцоў прызнаны вінаватым у здзяйсненні тайнага выкрадання маёмасці, групай асоб, з пранікненнем у жыллё, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на год з утрыманнем у даход дзяржавы дзесяці працэнтаў заробку. Віктару Аляксееву па сукупнасці прысудаў часткова далучана неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе і канчаткова вызначана такое: папраўчыя работы на два гады, спагнанне ў даход дзяржавы дзесяці працэнтаў заробку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.