Мужчына прысеў на канапе і закімарыў, а тым часам на газавай пліце ежа грэлася

100250775 Жыхар вёскі Бароўка вырашыў пагрэць сабе ежу на газавай пліце. Пакуль грэлася, прысеў на канапе ў суседнім пакоі, ды так і заснуў. Першымі трывогу ўдарылі прахожыя, якія ўбачылі, як з акна ідзе дым. Выклікалі пажарных. На шчасце, яны прыбылі своечасова, знялі посуд з пліты, пабудзілі гаспадара. Ці быў той цвярозы, ці не — не паведамляецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.