На базе 191 группы артиллерии 19 отдельной гвардейской механизированной бригады проходит проверка уровня боевой готовности реактивного артиллерийского дивизиона

9cddc4d0-eb68-45ff-a556-90b4bf502f1f70d52ddd-740a-483d-9ca2-415794617ab853942dd4-bf3e-436d-a8a9-3fdfefe715c8187b21a5-cba7-45e3-b752-f60af496251cНа базе 191 групы артылерыі 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў вёсцы Бароўка, праходзіць праверка ўзроўню баявой гатоўнасці рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна.

Ваеннаслужачыя запасу, прызваныя на зборы для падрыхтоўкі па ваенных спецыяльнасцях, сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства — прыняцця ваеннай прысягі.

З прывітальным словам да мужчын звярнуўся камандзір вайсковай часці Ігар Шабалін. На ўрачыстасць прыехалі родныя і сябры ваеннаабавязаных запасу. Яны ўбачылі, як праходзяць падобныя ўрачыстасці: з аддачай каманд, воінскага прывітання і праходжання урачыстым маршам.

— Сярод салдат і сяржантаў не толькі тыя, хто звольніўся ў запас, — кажа намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце, палкоўнік Рэнат Вясноўскі, — але і тыя, хто зусім не служыў у войску. Мы зацікаўлены ў якасным навучанні ваеннаслужачых. А прыняцце ваеннай прысягі — гэта неад’емны воінскі рытуал і, безумоўна, кожны вайсковец абавязаны яе прыняць.

Камандаванне вайсковай часці лічыць, што навучанне абаронцаў краіны — важнае пытанне, якое ніколі не губляе сваёй актуальнасці.

Узрост ваеннаабавязаных самы розны. Ёсць і моладзь, хто не так даўно праходзіў тэрміновую ваенную службу, і тыя, каму за 40 гадоў. Увогуле, настрой у мужчын добры.

У ходзе вучэбна-баявой работы аднаўляюцца забытыя з гадамі ўменні і навыкі, адбываецца знаёмства з новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. На зборы накіроўваюцца ваеннаабавязаныя, прыгодныя па стане здароўя да ваеннай службы.

Зборы з ваеннаабавязанымі запасу завяршацца прыкладна 16 красавіка.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.