Награды — лучшим!

img_5097Вольга Хейлік працуе начальнікам Лепельскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва з сёмага чэрвеня 2018 года. Штодзень работнікам аддзела прыходзіцца выконваць значны аб’ём работы па зборы і размеркаванні сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для выплаты розных відаў дапамог пэўным катэгорыям грамадзян, пенсій па ўзросце і г.д. Праверка, абагульненне звестак, падрыхтоўка справаздач… І з усім аб’ёмам работы спраўляецца дружны і зладжаны калектыў, у які ўваходзіць усяго чацвёра жанчын. Акрамя начальніка, у аддзеле працуюць вопытныя спецыялісты — намеснік начальніка Лепельскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Касцюковіч, інспектары Святлана Васіленка і Таццяна Трыбо.
Штодзённая руплівая праца прынесла станоўчы вынік. Прыемна адзначыць, што Вольга Хейлік узнагароджана падзякай Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы, актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных задач, якія стаяць перад Віцебскім абласным упраўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і па выніках работы за 2019 год. Ад усёй душы віншуем Вольгу Мікалаеўну з заслужанай узнагародай і шчыра жадаем далейшых працоўных поспехаў.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.