Они стали первыми на Лепельщине в этом году…

Нараджэнне дзіцяці — гэта заўсёды свята, светлая падзея не толькі для сям’і, але і краіны. Хтосьці можа сказаць: «А прычым тут краіна?» А прытым, што ў ёй з’явіўся новы грамадзянін. Нашы дзеці не толькі працягваюць свой род, але і папаўняюць вялікую сям’ю нашай дзяржавы.
Як вядома, аддзел ЗАГС райвыканкама вядзе па жыцці кожнага чалавека, скрупулёзна запісваючы яго пражытыя этапы, і ўсё гэта разам узятае складае гістарычную спадчыну нашай краіны.
Давялося пабываць на першай у гэтым годзе рэгістрацыі нованароджанага Максіма Калітухі, які з’явіўся на свет 5 студзеня.
Хочацца адзначыць, што гісторыя сям’і пачалася некалькі гадоў таму, калі Ілья і Анастасія пазнаёміліся на фестывалі Hot Hype Lepel, які праходзіў на аўтадроме каля Лепеля. Пасля былі доўгачаканыя сустрэчы, перапіска ў сацыяльных сетках, знаёмства з роднымі і ўрэшце — рэгістрацыі іх шлюбу. Мы вельмі рады, што маладым людзям удалося стварыць моцную і дружную сям’ю, дзе выхоўваюцца трое сыноў Мікалай, Арцём і Максім.
Прыемна адзначыць, што Ілья ва ўсім імкнецца дапамагаць сваёй каханай, клапоціцца не толькі пра дзяцей, а і пра жонку. У сувязі з нараджэннем сынанават давялося мужчыне змяніць прафесію, каб больш часу праводзіць з сям’ёй.
Ілья Калітуха родам з Валосавічаў, а Анастасія — з Вілейкі. З пераездам на Лепельшчыну пытанняў ў маладой пары не паўставала. Дзяўчына адразу згадзілася ісці за мужам, тым больш наш край ёй вельмі спадабаўся з першых дзён знаходжання тут.
Любяць маладыя бацькі разам з сынамі прагуляцца па маляўнічым куткам горада, наведаць парк і пляж, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя месцы.
Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік аддзела ЗАГС Алена Бельская ўручыла тату першы дакумент сына Максіма — пасведчанне аб нараджэнні і павіншавала з гэтай знамянальнай падзеяй. Далучылася да гэтай пачэснай справы і прадстаўнік Лепельскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Аліна Яско.
— Няхай сыночак з першых дзён жыцця дорыць вам толькі прыемныя клопаты і бязмежнае шчасце! Жадаем, каб ён рос актыўным, здаровенькім і жыццярадасным! — сказала Аліна Мікалаеўна і ўручыла бацьку падарунак.
***
У аддзеле ЗАГС райвыканкама адбылася яшчэ адна знамянальная падзея — першая рэгістрацыя шлюбу ў гэтым годзе. Анастасія і Яўген Пшанко 6 студзеня сталі мужам і жонкай.

Няхай гэтыя ніткі, якія злучаюць вашыя сэрцы, з кожным днём становяцца толькі мацней і ніколі не рвуцца. Няхай вашы дні заўсёды будуць напоўненыя ўсмешкамі, а з пакояў раздаюцца вясёлыя звонкія галасы дзяцей. Беражыце і цаніце адзін аднаго, будзьце моцнай апорай другой палове  і радуйцеся разам агульным дасягненням. Заставайцеся заўсёды такімі ж маладымі і здолейце скрозь гады пранесці сваё каханне.

Цяпер у нашай краіне праходзяць знамянальныя падзеі — абмеркаванне і абнаўленне нашай Канстытуцыі. І ў ёй ужо сёння гаворыцца аб тым, што Беларусь будзе яшчэ больш клапоціцца аб дзецях, аб шматдзетных сем’ях. Здароўя, міру і каханні вам, маладыя лепяльчане.
Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.