Палезлі вайскоўцы адной з часцей, што дыслакуюцца на Лепельшчыне, на гарышча, а там хоць баявыя дзеянні пачынай — багаты арсенал боепрыпасаў ляжаў да пары да часу

nastol.com.ua-4890 Камандаванне вайсковай часці ў вёсцы Заслонава загадала салдатам агледзець гарышча казармы, навесці там парадак. Пад час агляду вайскоўцы выявілі зусім нечаканую знаходку — боепрыпасы. 48 патронаў калібрам 7,62 мм, 209 патронаў калібрам 5,45 мм, 16 патронаў ка­лібрам 9 мм, 234 пірапатроны, а таксама пяць аўтаматных мага­зінаў, тры кулямётныя стужкі і дзве планкі для зараджання магазінаў былі акуратна скла­дзены ў полі­этыленавыя пакеты і прыхаваны. Адкуль маглі з’явіцца боепрыпасы, адказ павінна даць праверка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.