Пехатою з Лепеля ў сталіцу…
Пехатою ў сталіцу хадзіць не давядзецца, хаця прамыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Лепель-Мінск практычна адменены. Выключэннем з’яўляецца нядзельны — з адпраўленнем у пятнаццаць гадзін сорак хвілін. Прычынаю адмены кіраўнік лепельскага аўтатранспартнага прадпрыемства Міхаіл Казімірчык называе іх нерэнтабельнасць.”Шэраг прыватных перавозчыкаў “закрывае” гэты маршрут, а пасажырапаток, напрыклад, на колішнім рэйсе, які адпраўляўся у сем гадзін пяцьдзясят хвілін раніцы, складаў не болей трох-пяці чалавек, — кажа Казімірчык, — гэта прадпрыемству не выгадна. У нядзелю ж, калі ад’язджаюць студэнты, аўтобус пускаем”. Па словах дырэктара, скаргаў па дадзенай праблеме на прадпрыемства не паступала, тым болей, што праз Лепель на Мінск на працягу дня курсіруе каля дзясятка іншагародніх аўтобусаў.