По счетам следует платить. Аксиома

images_cms-image-000024455Па рахунках варта плаціць. Аксіёма. Ніхто не будзе аспрэчваць. Законна. Аднак знаходзяцца і “смельчакі”. Мусіць, адносіў да іх шэрагаў сваю сціплую асобу і Максім Мулярэнка (прозвішча зменена). Мужчына па ўзросце малады — 26 гадоў мае. Меў і непаўнагадовую дачку 2012 года нараджэння. Радавацца б жыццю, дачку не забываць, падтрымліваць маральна і, вядома ж, матэрыяльна. У рэальнасці ўсё адбывалася наадварот.
Па вызначэнні суда Максім павінен быў плаціць аліменты. Не плаціў. І з якіх такіх даходаў мог пералічваць сродкі. Доўга мужчына нідзе не працаваў. Такім чынам, наўмысна ўхіляўся ад свайго бацькоўскага абавязку. А доўг нарастаў снежным камяком. За 22 месяцы запазычыў кругленькую суму, чым істотна парушыў канстытуцыйнае права сваёй дачкі на годны ўзровень жыцця — дастатковае харчаванне, належнае адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.
У ходзе папярэдняга і судовага следства Максім Мулярэнка сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся. З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ён прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ тэрмінам на 200 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.