Поддельный документ

1511184435_62Работніца малочнакансервавага камбіната пасля чарговага свята не выйшла на працу, прапусціла два працоўныя дні. Замаячыла пагроза звальнення. “А паспрабую я захварэць!” — нарадзілася ў галаве ідэя. Сказана — зроблена. Ідзе ў бальніцу. Там у яе сапраўды знайшлі недамаганне, выпісалі ліст непрацаздольнасці.
— А ці можна “заднім чыслом”, на два дні раней? — спытала ў доктара.
Тая толькі рукамі замахала:
— Вы што! Гэта ж падсудная справа!
— Не-не! Гэта я пажартавала… — сказала пацыентка.
Дома, доўга не думаючы, кабета выправіла 4 на 2. Напэўна, меркавала, што ніхто асабліва правяраць не будзе.
Аднак бухгалтэрыя і юрыдычны аддзел прадпрыемства праявілі пільнасць і прынцыповасць. Праверылі, убачылі несупадзенні, паведамілі ў праваахоўныя органы. Зараз супраць махляркі ўзбуджана крымінальная справа за падробку дакументаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.