Подозреваемые арестованы, проводится следствие
Нядаўна ў Лепелі адбыўся чарговы крадзеж –- уначы двое злодзеяў, адагнуўшы ліст металапрофілю, залезлі ў краму “Васілёк”, што стаіць на вуліцы Будзённага, каля гарадскога стадыёна, і вынеслі адтуль амаль увесь тавар, які на той момант там быў – усяго на суму больш за 1900 рублёў.
Зламыснікаў знайшлі даволі хутка, імі аказаліся былыя суседзі ўладальніка крамы. Удалося знайсці і канфіскаваць большую частку тавару – на суму каля 1300 рублёў.
Падазроныя арыштаваныя, праводзіцца следства. Дарэчы, адзін з іх толькі ў студзені выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў тэрмін за аналагічныя злачынствы.
Аднак ва ўсёй гэтай справе звяртае на сябе ўвагу наступны факт – крама не была абсталявана ахоўнай сігналізацыяй. Уладальнік яе спасылаецца на тое, што ўстаноўка і абслугоўванне занадта дарагія. Устаноўка каштуе 600 рублёў, абслугоўванне – яшчэ па 200 рублёў кожны месяц. З аднаго боку, грошы не маленькія. З другога – нанесены ўрон нашмат большы і за ўстаноўку, і, тым больш, за абслугоўванне. І ўрон, дарэчы, хоць і ўскосна, прырастае.
Канфіскаваны ў злодзеяў тавар да канца следства і суда будзе знаходзіцца на адказным захоўванні ў міліцыі – а гэта некалькі месяцаў. У выніку грошы выцягнутыя з абароту, тавар не рэалізоўваецца, не прыносіць прыбытку.
І апошні агрумент. Пра тое, што гандлёвая кропка не абсталявана сігналізацыяй, ведае шмат хто ў Лепелі, у тым ліку і асобы, схільныя да злачынстваў. Ва ўсялякім выпадку, яе за апошнія гады абкрадалі ўжо некалькі разоў. Аднак уладальнік ніякіх высноў для сябе не зрабіў.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік РАСК,
маёр юстыцыі.