Праз разбітае акно

Жанчына 1955 года нараджэння пражывае ў Мінску, але мае дачу ў вёсцы Рожна. У дачным доме адсутнічала нядоўга, тры дні.

Аднак пад час чарговага прыезду ўбачыла прыкрую карціну: акно разбітае, у пакоі беспарадак. Пры гэтым прапала толькі адна рэч — запальнічка ў выглядзе дэкаратыўнай стрэльбы коштам 500 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.