Прыйшлі Каляды — ўсе лепяльчане рады

3Сёлета ў чарговы раз свята Каляды сабрала гасцей на плошчы Свабоды. З самай раніцы тут не сціхалі бадзёрыя акорды музыкі, жарты і смех. На сцэнічнай пляцоўцы перад уваходам у раённы Дом культуры прывіталі гасцей артысты народнага фальклорнага клуба “Кругаверць”. Тэатралізаванае прадстаўленне “Прыйшлі Каляды — усе людзі рады!” усім гледачам падарыла выдатны святочны настрой. Народнымі песнямі сустрэлі гасцей артысты народнага ансамбля жартоўнай песні “Грымзолі”, якія выступілі з праграмай “Каляда ідзе — песні звонкія нясе!”
Гаспадарамі свята сталі работнікі гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, якія стварылі багатыя калядныя падвор’і.

5 2                                                       6

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.