Прыватнае прадпрыемства “Жытніца”,што на Лепельшчыне, спецыялізуецца на выпуску жытняга соладу

Прыватнае прадпрыемства “Жытніца” спецыялізуецца на выпуску жытняга соладу для хлебазаводаў і хлебакамбінатаў. За год перапрацоўвае каля 1,5 тысячы тон зерня. Зараз гарачая пара — закупляецца сыравіна, якую потым будуць перапрацоўваць да новага ўраджаю. На канец верасня закуплена і завезена на склады больш за 800 тон. Рыначная цана ўстанавілася на ўзроўні 169 рублёў за тону жыта плюс дзесяціпрацэнтны падатак на даданую вартасць.
Жыта закупляецца ў першую чаргу ў лепельскіх сельгасвытворцаў, бо ў такім выпадку ніжэй выдаткі на дастаўку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.