Пульс Лепельшчыны

Лесу нанесены ўрон

Увечары 29 ліпеня па тэрыторыі раёна віхурылі парывістыя вятры, асобныя парывы дасягалі 20 метраў за секунду і больш. Стыхія нанесла ўрон лясам. У раёне вёскі Забор’е пашкоджаны значны масіў. Не менш за 0,5 гектара лесу давядзецца выпільваць суцэльна і яшчэ не менш за 15 гектараў — выбарачна.

Усяго на пашкоджаным участку трэба нарыхтаваць каля 700 кубаметраў лесу. З іх каля 70 працэнтаў — дзелавой драўніны, астатняе — на дровы. Работы па расчыстцы пашкоджанага ўчастка вядуць работнікі Стайскага лясніцтва.

Стыхія ў Домжарыцах

З шасці жылых дамоў сарваныя дахі ў выніку моцнага ветру, які прайшоў днямі па тэрыторыі Домжарыцкага сельсавета. Усе пашкоджаныя будынкі знаходзяцца ў цэнтры сельсавета. Траўмаў жыхарам дамоў таксама не нанесена. Разглядаецца пытанне аказання дапамогі людзям у аднаўленні жылля.

Славянскі забег

У рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” адбыўся “Славянскі забег” пры падтрымцы федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі. На чатырохкіламетровай дыстанцыі выступала каманда з аграгарадка Старое Лядна. Удзельнічалі інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце аграгарадка Старое Лядна Аляксандр Зайцаў, Арцём Шкароў, Ігар Андрэеў, Таццяна Чарныш, Аляксандр Рудкоўскі, Мікіта Осіпаў, Аляксей Шавалда, Аксана Брус і Аляксандр Плігаўка. Дарэчы, сёлета Таццяна Чарныш на раённых спаборніцтвах выканала трэці дарослы разрад на дыстанцыі 1000 метраў. Спартсменаў з Лепельскага раёна ўзнагародзілі медалямі. У “Славянскім забегу” выступілі больш за тысячу лёгкаатлетаў з усёй Беларусі.

Удалыя паядынкі

З дваццаць восьмага па трыццаць першага ліпеня бягучага года на мяжы трох краін у Верхнядзвінскім раёне праходзіў дваццаць пяты міжнародны моладзевы лагер “Бе-La-Русь”. У складзе каманды Віцебскай вобласці выступілі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Шчэрбач, настаўнік фізічнай культуры гімназіі ім. І. М. Ерашова Канстанцін Шчэрбач, намеснік дырэктара СДЮСШ алім­пійскага рэзерву Павел Занько і выкладчыца матэматыкі і інфарматыкі аграрна-тэхнічнага каледжа Дзіна Ігнатовіч. На працягу некалькіх дзён лепяльчане спаборнічалі з сапернікамі ў розных дысцыплінах. Канстанцін Шчэрбач у складзе беларускай зборнай заняў першае месца ў перацягванні каната. Таццяна Шчэрбач і Дзіна Ігнатовіч паўдзельнічалі ў “Адкрытым дыялогу” і “Флэшмобе”. Павел Занько згуляў у футбол за беларускую каманду. Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзіне Ігнатовіч уручылі юбілейны медаль “5 год удзелу ў моладзевым лагеры “Бе-La-Русь”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.