Путешествия по дачам

010235-гадовы жыхар Зорніцы нідзе не працуе, гаспадаркі не вядзе, затое аматар выпіць! Гатовы сёрбаць спіртное дзень і ноч, абы налівалі. На вялікі жаль, наліваюць рэдка. І тое трэба зарабіць. Так і перабіваецца выпадковымі заробкамі: аднаму падворак падмяце, другому дапаможа дзверы асадзіць. Разлічваюцца альбо грашыма, альбо наўпрост спіртным.
Дзякуй богу, у Зорніцы далёка не ўсе такія п’янтосы. Некалькі сядзібаў уладальнікі выкарыстоўваюць як дачы. Вясной і летам жывуць там пастаянна, а зімой прыязджаюць зрэдку. Зімой у нашага персанажа, натуральна, заробкі зусім ніякія, але ж выпіць усё роўна хацелася.
Першы раз “на справу” пайшоў у лютым. У аднаго дачніка нагледзеў дрэваапрацоўчы станок. Сам неаднойчы дапамагаў гаспадару распілоўваць і габляваць дошкі. Цалкам станок сцягнуць не змог бы, затое электраматор — лёгка! Зняў агрэгат, пакуль гаспадар быў у Лепелі, прынёс дахаты. Потым задумаўся, што з ім далей рабіць? Прадаць — няма каму. Тады ён пайшоў па шляху найменшага супраціўлення, раскурочыў, выдраў каляровы метал і здаў. Атрымаў за яго пяць рублёў і прапіў.
Другі эпізод адбыўся на дачы, якой валодае жыхар Мінска. Той таксама прыязджае не часта. Злодзей у доме бываў некалькі разоў, ведае, дзе знаходзіцца бар са спіртным. Калі зноў у горле засвярбела, не дадумаўся ні да чаго лепшага, як цаглінай разбіць акно. Залез, адразу рушыў да бара, а там — віскі, каньяк і іншыя напоі.
На другі дзень вырашыў не спыняцца на дасягнутым, разам з бутэлькай віскі прыхапіў і бутэльку каньяку.
“Джэнтльменскі” загул спыніў гаспадар, які нечакана прыбыў з Мінска, а таксама міліцыянеры. Цяпер супраць “эстэта” вядзецца крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.