Районная газета «Лепельскі край» отметила свой 90-летний юбилей

750_4729

Работнікі рэдакцыі раённай газеты «Лепельскі край» з ветэранамі працы і паважанымі гасцямі

750_3612

Святочныя віншаванні ад галоўнага рэдактара раённай газеты Святланы Вазняк

Мінулая субота стала знамянальнай не толькі для работнікаў раённай газеты «Лепельскі край», ветэранаў працы, а і нашых шматлікіх чытачоў, якія на працягу дзесяцігоддзяў аддаюць перавагу любімаму выданню. «Лепельскі край» адзначыў свой 90-гадовы юбілей. З нагоды гэтай важнай падзеі ў раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт.

Сабраліся работнікі рэдакцыі, ветэраны працы, а таксама паважаныя госці – прадстаўнікі райвыканкама, аблвыканкама, кіраўнікі шэрага ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія на працягу многіх год вядуць плённае супрацоўніцтва з  раённай газетай.

Увазе гледачоў быў прадстаўлены фільм пра будні «Лепельскага краю». Прыемна адзначыць, што свой 90-гадовы юбілей «раёнка» сустрэла са шматлікімі поспехамі і напрацоўкамі. Так, сёлета вёрстка раённай газеты ажыццяўляецца з выкарыстаннем новай сучаснай праграмы «Indizain», якая дазваляе выкарыстоўваць шырокую шрыфтавую гаму, садзейнічае больш якаснай апрацоўцы фотаздымкаў. Многія чытачы адзначылі, што газета стала выглядаць яркай, прывабнай, матэрыялы падаюцца ў больш даступнай форме. І гэта вельмі важна для нас, стваральнікаў газеты.

Больш за 15 год «Лепельскі край» працуе ў рэжыме самаакупнасці. Так, за 10 месяцаў бягучага года рэнтабельнасць установы склала 103 працэнты. Атрыманы прыбытак выкарыстоўваецца для правядзення работ па добраўпарадкаванні. Тэрыторыя, прылеглая да ўстановы, прываблівае ўвагу прахожых сваёй дагледжанасцю. У мінулым годзе вакол будынка рэдакцыі была абуладкавана зялёная зона: пасеяна газонная трава, 15 маладых дрэўцаў івы-хакурыкі, зроблена новая пешаходная дарожка. Тут жа ўстаноўлены 2 прыгожыя лавачкі, размешчаны 3-баковы банэр, дзе адлюстраваны важныя этапы развіцця раённай газеты, у тым ліку работа «Лепельскага краю» ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Будынак рэдакцыі аснашчаны сучасным асвятленнем. Вельмі важна, што плённая работа па добраўпарадкаванні набыла станоўчую адзнаку з боку кіраўніцтва раёна. У час святкавання 580-гадовага юбілею г. Лепеля ўстанова «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» узнагароджана дыпломам пераможцы конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый Лепельскага раёна ў 2019 годзе ў намінацыі «Лепшая ўстанова па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый». Добраўпарадкаванне тэрыторыі рэдакцыі працягваецца і сёлета.

Творчыя і тэхнічныя работнікі ўстановы пастаянна працуюць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню, паглыбляюць падрыхтоўку па спецыяльнасці ў час заняткаў на курсах павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца пры Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ім, стваральнікам газеты, ветэранам працы, якія аддалі рабоце ў газеце многія дзесяцігоддзі, і прысвяціла шчырыя словы віншаванняў у час свайго выступлення галоўны рэдактар раённай газеты «Лепельскі край» Святлана Вазняк.

750_4088

Віктар Азаронак уручае Ганаровую грамату Святлане Вазняк

Найлепшыя словы віншаванняў у адрас калектыву раённай газеты адрасаваў і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. Як адзначыў Віктар Уладзіміравіч, у цяперашні час “Лепельскі край” займае важнае месца ў інфармацыйнай прасторы не толькі раёна, вобласці, а і ўсёй рэспублікі. Друкаванае слова не толькі нясе пэўную інфармацыю, а і выхоўвае, заклікае і аб’ядноўвае людзей. Віктар Уладзіміравіч даў станоўчую ацэнку рабоце ўсяго калектыву рэдакцыі і ўзагародзіў раённую газету «Лепельскі край» Ганаровай граматай райвыканкама за асвятленне сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця Лепельскага раёна і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання раённай газеты. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты «Лепельскі край» Наталля Храпавіцкая. Падзякі райвыканкама за добрасумленную ініцыятыўную работу, адказнасць пры выкананні службовых абавязкаў аб’яўлены старшаму карэктару ўстановы Ноне Сездзінай, галоўнаму бухгалтару Кацярыне Любавецкай, а таксама старшым аператарам электроннага набору і вёрсткі Любові Кавалеўскай і Андрэю Стычынскаму.

 

Шмат цёплых слоў калектыву ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» выказаў таксама намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама Пётр Гнуценка. Пётр Уладзіміравіч даў высокую адзнаку дзейнасці раённай газеты, шчыра пажадаў калектыву далейшай мэтанакіраванай працы, нязгаснай творчай энергіі і натхнення.

«Лепельскі край» заўсёды вызначаўся актуальнасцю тэматыкі, шырокім падыходам да асвятлення жыцця грамадства. Прафесіяналізм, паважлівае стаўленне да чалавека, разуменне адказнасці за публічна выказанае слова забяспечваюць газеце аўтарытэт і павагу.

Руплівай працай журналістаў розных пакаленняў выданне паспяхова працягвае найлепшыя традыцыі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, што забяспечвае яму ўстойлівае развіццё.

Сучасная газета выкарыстоўвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў журналісцкай рабоце і дзякуючы інтэрнэту пашырае свой уплыў у медыйнай прасторы, — прачытаў радкі прывітальнага адраса першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Пеніна Пётр Гнуценка.

Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, адказныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў узнагароджаны кіроўца Мікалай Красковіч і бухгалтар Ганна Пшонка. Узнагароды былі падрыхтаваны і ад грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз журналістаў». Так, за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і ў сувязі з 90-годдзем выдання Ганаровымі граматамі грамадскага аб’яднання ўзнагароджаны галоўны рэдактар установы Святлана Вазняк і няштатны карэспандэнт Валерый Тухта.

Галоўны рэдактар раённай газеты Святлана Вазняк узнагароджана таксама Ганаровай граматай Лепельскага раённага Савета дэпутатаў за высокі прафесіяналізм, ініцыятыву, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 90-гадовым юбілеем раённай газеты.

750_4169

Шчырае віншаванне ад начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алены Бельскай

750_4218

Свой падарунак разам з найлепшымі пажаданнямі ўручае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава

750_4367

Ад душы віншуе калектыў рэдакцыі раённай газеты з юбілеем намеснік дырэктара Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Гуляніч

750_4498

Выдатны настрой гасцям падарыла выступленне артыстаў народнага тэатра мініяцюр «Балаган»

Прыемнымі момантамі мерапрыемства сталі выступленні сяброў рэдакцыі. Найлепшыя віншаванні ў адрас калектыву раённай газеты прагучалі з вуснаў начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алены Бельскай, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыны Іназемцавай, яе намесніка Наталлі Азаронак і дырэктара дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» Наталлі Івановай. Ад душы павіншавалі калектыў рэдакцыі і ветэранаў працы з юбілеем таксама галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Вікторыя Каротчык-Лаская, галоўная медсястра ўстановы аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» Аксана Акуневіч і намеснік дырэктара Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Гуляніч. Шчырыя словы падзякі за шматгадовае супрацоўніцтва і цёплыя словы віншаванняў выказаў таксама начальнік Лепельскага ўчастка паштовай сувязі Полацкага РВПС Пётр Жарнасек. Святлана Вазняк у сваю чаргу падзякавала асабіста Пятра Васільевіча і ўвесь калектыў участка паштовай сувязі за актыўную, плённую работу ў час падпісной кампаніі і выказала надзею на далейшую зладжаную работу. Лепшым паштальёнам участка Святлана Аляксандраўна перадала святочныя падарункі.

Вельмі прыемна было калектыву раённай газеты атрымаць падарункі з нагоды юбілею і ад калектываў Цэнтра банкаўскіх паслуг №219 у г. Лепелі Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне, прадстаўнікі якіх наведалі рэдакцыю напярэдадні свята.

750_4556

Музычны падарунак падрыхтавалі Алеся Семянько і Дзмітрый Паўлаў

750_3693

Уразіла гледачоў выступленне цымбалісткі Ганны Шаркоўскай

750_3792

Яркім і каларытным было выступленне вядомага ў раёне спевака Віталя Хватынца

750_3902

Нікога не пакінулі раўнадушным спевы Таццяны Невядомскай

750_4656

Віншуюць газету юныя артысты ўзорнага тэатра танца «Капрыз»

750_4688

Цудоўную атмасферу свята стварылі вядучыя Аксана Захаронак і Дзмітрый Міхно

750_3440

Віншуюць газету юныя артысты ўзорнага тэатра танца «Капрыз»

Яркім дапаўненнем святочнага канцэрта сталі цудоўныя выступленні артыстаў. Харэаграфічныя мініяцюрамі парадавалі гасцей юныя ўдзельнікі ўзорнага тэатра танца «Капрыз», вядомыя спевакі раёна Ірына Бусава, Дзмітрый Міхно і Ігар Вішнеўскі, Віталь Хватынец і Таццяна Невядомская. Шмат станоўчых эмоцый падарылі гледачам выступленні народнага тэатра мініяцюр «Балаган».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.