“Салдацкая каша”

Шасцёра дзяцей з сацыяльнага прытулка пабывалі ў гасцях у ваеннаслужачых вайсковай часці 71327. Спадабалася тэатралізаванае прадстаўленне на сцэне вайсковага клуба, якое воіны падрыхтавалі для іх сумесна з выхаванцамі Заслонаўскай школы мастацтваў. Пасля гасцей пачаставалі “салдацкай кашай”. Для хлопчыкаў — зусім маленькіх Дзімы і Максіма — аргані­завалі экскурсію па вайсковай часці.

На галоўнай
Ёлцы краіны
На зімовых канікулах група дзяцей з Заслонава, усяго дваццаць пяць чалавек, пабывалі ў Мінску на адным з прадстаўленняў ля галоўнай ёлкі краіны. Суправаджалі іх дарослыя — ад жаночага савета і прафсаюза вайсковай часці 71327, чыімі намаганнямі і была арганізавана паездка.

Забаўляльнае шоу
Адным з самых запамінальных забаўляльных мерапрыемстваў пачатку гэтага года ў Заслонаве стала грандыёзнае “Шоу-І-ГО-ГО!”. Удзел у ім узялі метадысты клуба мясцовай вайсковай часці Таццяна Кантур, Вікторыя Чараповіч, бібліятэкар Ірына Арэх, дзеці з агульнаадукацыйнай і музычнай школ. Выдатна справіліся з роляй Дзеда Мароза афіцэр Андрэй Шыловіч — на сцэне і ваеннаслужачы тэрміновай службы Эдуард Падабед — вандроўнік па Заслонаве з важкай торбай падарункаў. На сцэне былі задзейнічаны таксама ваеннаслужачыя Раман Вальковіч, Дзмітрый Заяц, Аляксандр Сярогін, Валерый Галкоўскі і іншыя.

На тэлефестывалі
Воіны в.ч 71327 прымалі ўдзел у адборачным туры вайсковага тэлефестывалю “Звязда”. У намінацыі “Аўтары-выканаўцы” прайшла ў фінал Ганна Каляганава. Акрамя яе, удзельнічалі ў мерапрыемстве таксама ваеннаслужачы Эдуард Падабед і група “Камуфляж”.

Здольнае папаўненне
Шмат новых здольных хлопцаў прыйшло сёлета служыць у Заслонава. Музыкай займаюцца ваеннаслужачыя тэрміновай службы Павел Кузняцоў, Дзмітрый Давыдоўскі, Уладзімір Волкаў і іншыя. Абнавіўся салдацкі хор. Зараз у ім спяваюць Дзмітрый Гатальскі, Яўген Зуеў, Раман Крыпушын і шмат новых здольных выканаўцаў. Абнаўляецца і склад салдацкай групы “Здравия желаю!”, поспех якой прынеслі летась Арцём Дранькоў, Уладзіслаў Нікіцін, Іван Калодкін. Воіны дэмабілізаваліся. Унесена прапанова стварыць вакальную групу з афіцэраў і прапаршчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.