Сегодня — День медицинских работников

20 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята людзей адной з самых высакародных прафесій. Яны ставяць кропельніцы, робяць уколы, працуюць за аперацыйнымі сталамі… Нярэдка людзям у белых халатах прыходзіцца выратоўваць жыцці людзей. Асабліва напружаны перыяд работы ў медыцынскіх работнікаў у цяперашні час, калі вядзецца барацьба з каранавіруснай інфекцыяй. Нізкі паклон вам, дарагія работнікі медыцыны! Няхай вам па жыцці спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, дабрабыт ва ўсіх справах і аптымізм!

На здымку:  урач анэстэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анэстэзіялогіі  і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Таісія Яско і старшая медсястра аддзялення Марына Чуес.

Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.