Сейчас подозреваемый задержан и арестован, против него возбуждено уголовное дело

kraga3-770x470У сярэдзіне жніўня ў Лепелі і вёсцы Стаі было зафіксавана некалькі выпадкаў крадзяжоў, якія спачатку расследаваліся паасобку, але ў далейшым былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу.
Спачатку ў РАУС звярнуўся лепяльчанін, вадзіцель малочнакансервавага камбіната. Мужчына на сваім участку на вуліцы Заслонава вядзе будоўлю. Як і належыць, пасля завяршэння працы на ноч інструменты і прылады зносіць у кладоўку, замыкае на замок. Прыблізна так адбываліся справы і ў чарговыя выхадныя: у суботу распачаў працу, каб у нядзелю вярнуцца і прадоўжыць.
Аднак працяг быў не зусім такі, як планавалася. У кладоўкі аказаўся выдраны навясны замок. Зладзюжка сцягнуў электрадрыль з насадкай — міксерам для замешвання цэментнага раствору.
Другі крадзеж адбыўся назаўтра ў другой палове дня. Мужчына жыве ў Стаях. У нядзелю працаваў на ўчастку, Які знаходзіцца далекавата ад дому, таму будынак замкнуў на навясны замок. Вярнуўся — замок сарваны.
Відаць было, што злодзей доўга ў памяшканні не затрымліваўся, пашныраў сям-там, схапіў тое, што пад рукі першым патрапілася, і даў цягу. Пад руку яму ў той раз патрапіўся мабільны тэлефон.
Трэці выпадак адбыўся зноў жа ў Стаях праз пяць дзён. Жанчына, работніца МКК, заявіла, што з яе дома невядомы злодзей скраў планшэт. Праўда, на гэты раз крадзеж быў учынены без узлому. Злодзей падпільнаваў момант, калі дом быў адчынены, а паблізу нікога не было.
Следча-аператыўныя дзеянні паказалі, што да злачынства мае прамое дачыненне мужчына 1986 года нараджэння, жыхар Мазыра, Гомельскай вобласці.
Як жа мазыранін апынуўся на Лепельшчыне і што яго падштурхнула на крадзяжы? Як высветлілі аператыўнікі, мужчына прыбыў у Лепель зусім нядаўна, запрасіў яго знаёмы, прапанаваў працу. Мужчына працаваў па дагаворы падраду, займаўся рамонтна-будаўнічымі работамі.
Капнулі глыбей. Аказалася, што мазыранін ужо далёка не першы раз мае сутыкненні з законам, вызваліўся ён пасля адбывання пакарання зусім нядаўна, у чэрвені.
Зараз падазраваны затрыманы і арыштаваны, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік РАСК, падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.