Школа вокнамі ў заўтра

У Бароўцы лічаць, што якасць педагагічнай працы наўпрост залежыць і ад выкарыстання сучасных сродкаў сувязі. Таму ў мясцовай школе паставілі задачу на працягу года мадэрнізаваць працоўныя месцы настаўнікаў: тэлефанізаваць і забяспечыць інтэрнэтам кожны прадметны кабінет.
Па праграме другаснай занятасці
Бароўская СШ працуе па праграме другаснай занятасці. Створана вучнёўская вытворчая брыгада з васьмі чалавек, якая займаецца рамонтам школьнай мэблі. Падлеткі-старшакласнікі мяняюць крышкі ў партах і стулах. Такім чынам мяркуецца адрамантаваць восемдзесят стулаў і партаў.
Усё пра хакей
Тэмай апошняга месячніка навучальнага года ў пачатковых класах Горскай базавай школы стаў беларускі хакей. Дзеці пазнаёміліся з падзеямі і асобамі гэтага папулярнага ў нашай краіне спорту, шмат цікавага даведаліся пра каманду, якая выступі­ла на чэмпіянаце свету, пра гісторыю зараджэння хакея. Рабілі нават агляды матчаў з удзелам нацыянальнай зборнай у ходзе чэмпіянату. Завяршыўся месячнік выніковым турнірам “Беларускія хакеісты” з інтэлектуальна-гульнёвай праграмай.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.