Школе сто лет, у нее, конечно же, большое и богатое прошлое

10Напярэдадні юбілею мы сустрэліся з дырэктарам СШ №3 Аляксандрам Бруцкім-Сцямпкоўскім.

— Аляксандр Мікалаевіч, юбілей — заўсёды падстава для пэўных высноў, час падвядзення вынікаў. Школе сто гадоў, у яе, вядома ж, вялікае і багатае мінулае, пра якое не раскажаш у адначассі. Аднак давайце пагаворым пра дзень сённяшні.
— Так, гісторыя школы багатая і цікавая. Калі казаць коратка, яна бярэ пачатак з гімназіі, якая адкрылася на зары Савецкай улады па просьбе жыхароў горада і ўезда. Затым была і яўрэйскай, і рускай сямігодкай, перажыла вайну, адрадзілася ў новай якасці і ў новым будынку напрыканцы шасцідзясятых. Праславілася сваімі выпускнікамі, якія разляцеліся па ўсім свеце, эксперыментамі, якія праводзіліся на вучэбных занятках і на палетках прышкольнага ўчастка. У розныя часы ўзначальвалі навучальную ўстанову адукаваныя, цікавыя, годныя людзі. Прынамсі, у апошнія дзесяцігоддзі — Анатоль Ханяк, Іван Карпенка, Яўгенія Юнацкевіч, Вольга Вялічка. Гэта людзі, якія жылі школаю, “хварэлі” яе справамі, умела арганізоўвалі вучэбна-выхаваўчы працэс, высока ўзнеслі яе прэстыж і годнасць.
— Што ўяўляе сабой школа зараз?
— Гэта найбуйнейшая ў раёне навучальная ўстанова. Тут працуюць сто два работнікі, з іх семдзесят пяць педагогаў, трыццаць тры з якіх маюць вышэйшую катэгорыю, вучацца семсот семдзесят пяць дзяцей. Заняткі праходзяць у трох вучэбных карпусах у адну змену. Створана сем груп падоўжанага дня.
— Раскажыце пра матэрыяльную базу навучальнага працэсу.
— Падыходзіць да завяршэння капітальны рамонт, які літаральна змяніў аблічча школы. Устаноўлена каля чатырохсот акон з ПВХ, адрэстаўраваны і ўцеплены фасад, дзякуючы чаму ў школе стала цёпла і ўтульна, яна папрыгажэла як знадворку, так і ўсярэдзіне. Заменены санвузлы, у харчблоку ўстаноўлена новае абсталяванне, добраўпарадкавана прышкольная тэрыторыя: працуе спартыўная пляцоўка, растуць дрэўцы, якія пасадзілі нашы дзеці, паявіліся лавачкі для адпачынку, бо сюды ўлетку, прыходзіць адпачыць і заняцца спортам моладзь з усяго мікрараёна. Устаноўлены банер, які адлюстроўвае сённяшні дзень школы і яе багатую гісторыю.
— Як змяніліся вучэбныя класы і кабінеты?
— Атрымалі сучаснае абсталяванне ў кабінет фізікі. Сваімі сіламі абсталявалі кабінет з мультымедыйнай устаноўкай і інтэрактыўнай дошкай. Абуладкавалі кабінет абслуговай працы, у які закупілі сучасную мэблю. Летам вучнёўскія рамонтныя брыгады адрамантавалі сталы і стулы па ўсёй школе.
— Як пачаўся навучальны год?
— Сёлета ў верасні распачалі вучэбныя заняткі ў трыццаці трох, у тым ліку чатырох першых, класах. Падрыхтоўкай да набору ў першыя класы займаемся практычна ўвесь навучальны год — працуем з бацькамі, цесна супрацоўнічаем з дашкольнымі ўстановамі. Працуюць тры групы платнага гуртка “Школа будучага першакласніка”. Яго вядуць настаўнікі, якія ў наступным годзе будуць набіраць першыя класы. Арганізавалі восем груп профільнага навучання: матэматыка-фізіка, матэматыка-англійская мова, хімія-біялогія, гісторыя-англійская мова, руска-англійскі профіль і г.д. Прыйшлі працаваць дзесяць новых педагогаў.
— Раскажыце пра навучальна-эксперыментальную работу.
— Шосты год у школе працуе інавацыйная пляцоўка, эксперымент уступіў у завяршальны трэці этап. Накірунак эксперыменту — праца з тэрмінамі ў профільных класах пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання. На інавацыйнай пляцоўцы занятыя настаўнікі Алена Цыганкова, Святлана Раманенка, Вольга Бруцкая-Сцямпкоўская, Людміла Крывец, Святлана Юшкевіч. Узначальвае калектыў наватараў Раіса Іванкіў. Па выніках цэнтралізаванага тэставання школа заняла другое месца ў раёне.

[metaslider id=20809]
Гутарыў
Уладзімір МІХНО.
На здымку: сучасны выгляд СШ №3.
Фота аўтара.

3 thoughts on “Школе сто лет, у нее, конечно же, большое и богатое прошлое

  • 08.11.2017 в 5:43 пп
    Permalink

    Я ведь тоже выпускник СШ №3 1978 года, Спасибо, тебе наша школа!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.11.2017 в 6:04 пп
    Permalink

    Хочу узнать судьбу моих уважаемых учителей
    Фамилию первой моей учительницы я к позору не помню. Но завали её Галина Ивановна. Классный руководитель фронтовик Тривашкевич Михаил Яковлевич
    Русский язык Кочановсквая Анна Клеофасовна
    Беларусская мова Филонова Валентина Антоновна
    Химия Галушко Эмма Николаевна
    Биология супруги Кишковичи
    Физика Пшонко Татьяна Владимировна
    Английский Величко Ольга Сергеевна, покойная директор школы.
    Хочу приехать в родную школу

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 08.11.2017 в 11:30 пп
    Permalink

    Доброй ночи. Анна Клеофасовна и Татьяна Васильевна были на 100- летнем юбилее школы,Валентина Антоновна уже на заслуженном отдыхе,Эмма Николаевна,к сожалению,умерла лет 7 или 8 назад.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.