Товары в лепельских магазинах под стикерами «Наша марка» — особенные

belkoopsoyuzУ раённым спажывецкім таварыстве адбылася рэарганізацыя.

Яно стала філіялам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства. Гэта значыць, што былое райспажыўтаварыства перастала з’яўляцца юрыдычнай асобай. Цяпер усе дагаворы на пастаўку тавараў заключаюцца праз вобласць.

— Усе функцыі, якія мы выконвалі, так і выконваем далей, — кажа першы намеснік дырэктара Лепельскага філіяла Таццяна Дзятко.

— Ці давялося скарачаць кадры?

— Аптымізацыя кадраў у выніку рэарганізацыі не праводзілася.

Кіраўніцтва філіяла плануе і далей займацца мадэрнізацыяй гандлёвых кропак, пашыраць асартымент прадукцыі, укараняць перадавыя тэхналогіі.

Як адзначыла Таццяна Аляксандраўна, цэны ў аб’ектах гандлю Лепельскага філіяла на ўзроўні з крамамі канкурэнтаў, а на некаторыя тавары нават і ніжэй.

— Асаблівай папулярнасцю сярод лепяльчан карыстаюцца тавары пад знакам “Белкаапсаюз”. Пастаўшчыкі іх робяць менавіта для нас. Тут ёсць мясныя вырабы, маянэз, напіткі. Гэтую групу можна адрозніць па стыкеры «Наша марка».

Ва ўнівермазе таксама адбылася рэарганізацыя. Тавары з трэцяга паверха перамешчаны на другі. Увесь трэці паверх разлічаны для здачы ў арэнду.

Трэба сказаць, неблагі варыянт для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.

Акрамя таго, дзейнасць спажывецкай кааперацыі носіць сацыяльную накіраванасць, якая выяўляецца ў гандлёвым абслугоўванні жыхароў малых сельскіх населеных пунктаў праз аўтамагазіны.

 

З гісторыі. Першае спажывецкае таварыства было арганізавана ў Віцебску «Грамадства спажыўцоў, служачых у казённых і грамадскіх установах» у 1883 годзе. Служачыя гэтага кааператыва ў колькасці 32 чалавек распрацавалі статут і звярнуліся да Віцебскага губернатара з просьбай аб яго зацвярджэнні ў Міністэрстве ўнутраных спраў Расіі. 23 верасня 1893 года статут быў зацверджаны.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.