Традиции Клуба веселых и находчивых

17157821_1276916542405380_6225390278535695607_o
Вось ужо колькі гадоў запар Бароўская СШ знаходзіцца ў лідарах руху Клуба вясёлых і знаходлівых. У мінулым годзе школьная каманда заняла трэцяе месца ў абласной гульні КВЗ. Сёлета склад каманды абнавіўся. У ёй выступаюць чацвёра вучняў дзявятых — дзясятых класаў. Гэта Герман Паўлоўскі, Вікторыя Філіповіч, Дар’я Баранава і Мікіта Пліско. Новая каманда паспяхова дэбютавала на сцэне раённага Дома культуры, заняўшы першае месца. На асенніх канікулах пройдзе абласны этап конкурсу, на які запрошана і каманда з Бароўкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.