Твае першыя фінансы

79d675ac107c58a75b1afa3c42e37632u

tvae-pershyya-finansy

Ці ведаеце вы, дзеці, што такое банк? Банк – гэта спецыяльная
ўстанова, якая працуе з грашыма. Банкі прымаюць ад людзей
на захаванне грошы – гэта называецца ўклад, калі чалавек як
бы ўкладае свае грошы на нейкі час у банк. Потым банк вяртае чала-
веку гэтыя грошы, яшчэ і зверху нешта даплочвае – гэта называецца
працэнт прыбытку. Банкі пазычаюць грошы людзям – гэта называ-
ецца крэдыт. Калі чалавек хоча купіць нешта значнае – кватэру ці
машыну, напрыклад, тады банк аплочвае гэтую пакупку, а потым
чалавек цягам нейкага часу абавязаны часткамі вярнуць гэтыя гро-
шы ў банк, заплаціўшы пры гэтым зверху пэўнае ўзнагароджанне
банку. Банкі прымаюць плацяжы – за кватэру, святло, тэлефон, тэ-
лебачанне, інтэрнэт. Банкі займаюцца абменам валют – мяняюць
нашыя рублі на долары, долары – на еўра, еўра – зноў на нашыя
рублі – і так з усімі-ўсімі валютамі. Банкі займаюцца пераводам гро-
шай паміж людзьмі і фірмамі. Хоча, напрыклад, нейкая фірма на-
быць новую мэблю. Навошта ехаць праз увесь горад і везці грошы?
Для такіх выпадкаў фірма захоўвае грошы ў банку і пры патрэбе
пераводзіць неабходную частку іншай фірме. Гэтак жа і людзі мо-
гуць пераводзіць грошы адно аднаму – напрыклад, у іншы горад
ці іншую краіну.
Прадмова. Гісторыя Агрыка
4
Дык вось, аднойчы ў Мінску ў Белаграпрамбанку, які займаецца
ўсім гэтым, у самым галоўным будынку ў самым важным сейфе з зо-
латам нешта заварушылася. Ахоўнікі імгненна кінуліся адкрываць
сейф, каб паглядзець, хто ж мог туды, пад 10 замкоў, патрапіць?!
З сейфа на іх паглядала сімпатычная істота незвычайнага бела-
аранжавага колеру з шырокай усмешкай.
– Прррывітаннечкі, я – Агрык! – сказаў ахоўнікам нечаканы
госць.
Агрык выглядаў як цудадзейны казачны персанаж. Ці то ад ззян-
ня золата навокал, ці то ад прыроды ён аж свяціўся і блішчэў. Вушы-
трубачкі тырчэлі ў бакі, вочы былі пасаджаны досыць шырока. Было
адразу відаць, што гэты сімпацяга вельмі добра ўсё чуе і бачыць!..
– Як ты сюды патрапіў? – здзівіліся ахоўнікі. – Мы ж так пільна
вартавалі сейф! Муха не праскочыла б!
– Я – чароўны персанаж! – адказаў Агрык. – З’яўляюся толькі
ў тых банках, дзе любяць дзетак, – і іду з імі сябраваць!
– Хадзем, напэўна, цябе будзе вельмі рады бачыць наш Старшы-
ня Праўлення – самы галоўны чалавек у банку, – і ахоўнікі пайшлі
з Агрыкам да кабінета Старшыні Праўлення.
– Агрык! Вачам сваім не веру! – усклікнуў Старшыня.
Старшыня добра памятаў адну банкаўскую легенду: у банку,
5
дзе любяць дзяцей і дбаюць аб іх будучыні,
аднойчы з’яўляецца цудадзейны персанаж
Агрык, які становіцца сапраўдным дарад-
цам у справах банка, вельмі любіць дзетак і
сябруе з імі. Старшыня запрасіў Агрыка
сесці і звярнуўся да ахоўнікаў.
– Можаце не хвалявацца, гэта абсалют-
на цудоўны і бясшкодны сябар!
Папрасіце
прынесці Агрыку
апельсінавага соку!
Агрык глынуў соку і сказаў
Старшыні:
– Вы – малайцы! Ялінкі для дзяцей праводзіце, школкі падтрымліваеце!..
Я прыйшоў, каб вам удавалася рабіць для дзетак яшчэ больш!
А калі дзеткі будуць радыя, то і іх бацькі будуць задаволеныя і захо-
чуць больш сябраваць з вашым банкам!
– Дзякуй табе, Агрык! – узрадаваўся Старшыня. – Ну давай, рас-
павядай, што мы яшчэ можам зрабіць!
– Вось вы выдаеце дарослым банкаўскія карткі, – пачаў Агрык. –
Колькі ўжо выдалі, мабыць, некалькі соцен тысяч? А што, вы думае-
це, дзецям не хочацца мець банкаўскую картку?
Старшыня паціснуў плячыма.
– Дык неяк не прынята ў нас, каб дзецям картку таксама да-
ваць…
– Вось менавіта! – усклікнуў Агрык. – А калі вы пачнеце так рабіць,
уявіце, як вас будуць любіць дзеці!
– Агрык, гэта цудоўная ідэя!.. – усклікнуў Старшыня.
– На картачцы абавязкова напішыце імя самога дзіцёнка – гэта
вельмі-вельмі важна!.. – з веданнем справы дадаў Агрык.
– А што рабіць, каб дзіцёнак не растраціў усе грошы зараз?.. –
запытаўся Старшыня.
– Вельмі проста! – падказаў Агрык. – Можна ўсталяваць абме-
жаванне, каб за адзін дзень з карткі можна было зняць, напрыклад,
не больш за 5 рублёў. Так што ноўтбук без ведама бацькоў дзіця
дакладна не набудзе!..
6
Старшыня ўсміхнуўся і ўявіў, якія сапраўды будуць шчаслівыя
дзеткі, калі ў іх з’явіцца ўласная банкаўская картка! Бо гэта вельмі
зручна, калі дзіцёнак не носіць з сабой грошы. Нават калі і згубіш
картку, то без спецыяльнага пароля, які называецца ПІН-кодам, гро-
шы з яе не возьмеш. Да таго ж, згубіўшы картку, чалавек адразу тэ-
лефануе ў банк, дзе картка блакуецца і закрываецца. Пасля гэтага
яна робіцца непатрэбнай пластмаскай, а чалавеку выдаюць новую
картку!
– Гэта мы абавязкова зробім, сёння ж папрашу нашых супрацоўнікаў
заняцца
вырабам такіх картак! – паабяцаў Старшыня. – А што
яшчэ мы можам зрабіць цікавага для дзетак?
Агрык загадкава ўсміхнуўся. Ягоны план быў вельмі хітры –
зрабіць так, каб і дзеткі маглі быць кліентамі банка!
– Падумайце, – сказаў Агрык. – Калі мы ўжо вырабім для дзетак
банкаўскія карткі, то з дапамогай бацькоў можна заводзіць і асабісты
рахунак!
– Гэта проста цудоўная ідэя! – падхапіў Старшыня. – Але як зрабіць
так, каб бацькі дзіцёнка не хваляваліся, што ў яго, такога маленькага,
будзе ажно свой спецыяльны рахунак у банку?
Агрык ведаў, што галоўная справа бацькоў – клапаціцца пра
сваіх дзетак. І рабіць так, каб калі дзеці вырастуць, ім было лягчэй
разабрацца ў дарослым жыцці.
– Бацькі вам толькі дзякуй скажуць! – упэўніў Агрык. – Яны бу-
дуць патрошку адкладаць грошы ў ваш банк на спецыяльны рахунак
дзіцёнка. А калі дзіцёнак стане дарослым, яму спатрэбіцца, напры-
клад, паступаць ва ўніверсітэт і плаціць за навучанне. Вось тут гэтыя
грошы і спатрэбяцца! А цяпер уявіце, што дзіцёнак будзе добра ву-
чыцца ў школе – і ва ўніверсітэт яго прымуць вучыцца бясплатна!..
І ён таксама зможа карыстацца грашыма.
…І з тае пары Белаграпрамбанк стаў галоўным сябрам усіх
беларускіх дзетак. А Агрык – своеасаблівым “дзіцячым” талісманам
банка. І калі вашыя бацькі адкрыюць вам такі спецыяльны Дзіцячы
ўклад у банку, то Агрык прыйдзе да вас ужо на бліжэйшы Дзень на-
раджэння!..
7
Непадалёк ад школы, дзе вучыўся Алесік, пачалі будаваць
новы прыгожы дом. Абгарадзілі пляцоўку плотам, прыгналі
пад’ёмныя краны і экскаватар, прывезлі будаўнікоў. Пас-
ля заняткаў Алесік падышоў да плота і прачытаў на таблічцы:
“Будаўніцтва новага аддзялення Белаграпрамбанка”. Алесік добра
не ведаў, што такое банк, і таму падумаў, што лепш бы яны збудавалі
яшчэ адну дзіцячую пляцоўку з каруселямі.
Прыйшоўшы дадому, Алесік распавёў бацькам, што на іх вуліцы
будуецца банк.
Як Алесік і Стэфка даведаліся,
што такое банк
8
– Цудоўна! – усклікнуў тата. – Цяпер, каб памяняць грошы,
не трэба будзе аж у цэнтр горада ехаць!
– А навошта мяняць грошы? Што, адны лепшыя за другія? –
запытаўся Алесік.
– Не лепшыя і не горшыя, – адказаў тата. – Проста ў кожнай
краіны ёсць свае грошы. У нас – беларускі рубель, у Польшчы – злоты,
у Літве i Латвіі– еўра, у Расіі – расійскі рубель, ва Украіне – грыўна.
– А ва ўсім свеце долар? – спытаўся Алесік.
– Увогуле, долар – гэта грошы Амерыкі, – адказаў тата. – Аднак до-
лары зрабіліся такімі папулярнымі, што абмяняць іх можна ў любой
краіне. У Беларусі таксама можна абмяняць долары на нашыя рублі.
Напрыклад, калі да нас прыехаў турыст паглядзець на Нясвіжскі і
Мірскі замкі, ён можа абмяняць свае долары ці еўра на нашыя гро-
шы і спакойна вандраваць па Беларусі.
– А нам таксама можна мяняць грошы? – запытаўся Алесік.
– Натуральна! – адказаў тата. – Калі мы вырашылі ехаць за мяжу,
то павінны пайсці ў банк і набыць валюту той краіны. Альбо, калі ў
нас у банку гэтай валюты не будзе, набыць долары ці еўра – і абмя-
няць іх ужо па прыездзе ў тую краіну.
Напрыклад, мы вырашылі паехаць
у Чэхію. Чэшскія грошы называюцца
кронамі. Але ў нашых банках яны бы-
ваюць рэдка, таму мы купім долары
ці еўра, прыедзем у Чэхію і ўжо там
у банку абмяняем іх на кроны.
А калі мы вернемся і ў нас за-
стануцца нявыкарыстаныя
кроны – мы абмяняем іх ужо
ў нас на беларускія рублі!
– Дык банк – гэта вельмі
зручная штука! – ацаніў
Алесік. – Але слухай, тата,
там будуюць такі вялікі
дом. Няўжо ў ім будуць
толькі і рабіць, што мяняць
грошы?
9
– Што ты, Алесік!.. – падключылася да размовы мама. – У банку
таксама прымаюць усе, якія толькі магчыма, плацяжы. За кватэру,
святло, газ, тэлефон, кабельнае тэлебачанне, інтэрнэт, мабільнік…
Гэта вельмі зручна, што на нашай вуліцы будзе банк! Я змагу, вяр-
таючыся з працы, зайсці туды і хуценька ўсё гэта аплаціць!
– І што, банк забірае сабе грошы за ўсё гэта?
Нічога сабе, колькі ў іх павінна быць грошай! –
здзівіўся Алесік.
– Ну што ты! – засмяялася мама. – Вось,
напрыклад, мы заплацілі за мабільнік –
і банк адпраўляе гэтыя грошы ў тэлефон-
ную фірму. Тое самае і з плацяжамі за
кватэру, якія банк накіроўвае ў адпа-
ведную арганізацыю, і гэтак далей…
Алесік так зацікавіўся пачу-
тым, што вырашыў распавесці пра
падзею сваёй сябровачцы Стэфцы,
якая жыла ў суседнім пад’ездзе.
10
Стэфка якраз гулялася з лялькай Барбі –
уяўляла, што Барбі перасяляецца ў новы дом.
– Стэфка, на нашай вуліцы будуюць банк! –
паведаміў Алесік сяброўцы.
– Гэта што, новая крама з цукеркамі?

не адрываючыся ад лялек, запытала-
ся Стэфка.
– Цёмны ты чалавек, Стэфка! –
выгукнуў Алесік. – Банк – гэта такі
дом, дзе людзі захоўваюць свае
грошы!
– Гм, а мае бацькі захоўваюць грошы паміж старонкамі ў кніжках.
У трэцім томе збору твораў Максіма Багдановіча і ў пятым ды шо-
стым томе Янкі Купалы.
– Але ты, Стэфка, і балбатуха! – войкнуў Алесік. – А вось калі ты
будзеш гэта казаць, а нейкі злодзей пачуе?! Хіба ж можна распавя-
даць такія рэчы?
– Мама кажа, што ніводзін злодзей не паверыць, што людзі і ця-
пер захоўваюць так грошы, – і не здагадаецца там шукаць! А нашто
несці грошы ў банк, калі можна і так захоўваць?
Алесік адчуў, што можа пакрасавацца перад Стэфкай усім, што
ўжо ведае пра банкі.
– Па-першае, Стэфка, дома грошы ўсё-ткі могуць скрасці злодзеі, –
асцярожна зазначыў хлопчык. – Альбо можа надарыцца пажар. Аль-
бо суседзі зверху заліюць вадой – і ўсе грошы сапсуюцца.
Да таго ж, калі грошы ляжаць дома, то ёсць вялікая спакуса ўзяць
іх і патраціць на абы-што!..
– Ну так, бацькі часта кажуць, што мы трацім грошы на абы-што, –
прыгадала Стэфка.
У гэты час прыйшлі з працы Стэфчыны бацькі.
– Ведаеце, што на нашай вуліцы будуюць банк? – дзелавіта запы-
талася ў іх дачушка.
– Вельмі добра, мы ж якраз збіраліся з мамай браць крэдыт на ква-
тэру! – узрадаваўся тата. – Ты ж памятаеш, дачушка, што нам хутка
будзе патрэбная большая кватэра?..
11
Стэфка добра памятала, што бацькі абяцалі ёй сястрычку, калі
яна будзе добра вучыцца ў школе!
– Добра, дзеці, гуляйцеся, а мы з татам яшчэ сходзім у банк, каб
адправіць грошы тваёй цёці Настассі, – сказала мама. – У цёці Настассі
хутка Дзень нараджэння, дык хай яна набудзе сабе ад нас нейкі па-
дарунак.
– Так што ў вас ёсць яшчэ недзе гадзіна, пакуль мы будзем хадзіць, –
папярэдзіў тата. – А калі банк збудуюць на нашай вуліцы, схадзіць
туды будзе займаць 20 хвілін!
– Вы хочаце пакласці грошы ў канверт і адправіць у іншы горад?! –
здзіўлена спытаўся Алесік у Стэфчыных бацькоў.
– Што ты! – запярэчылі яны. – Для гэтага і ёсць банк. Ты аддаеш
тут 10 рублёў, а ў іншым горадзе касірка ў той жа дзень выдае з касы
цёці 10 рублёў, бо гэта ж аддзяленні аднаго банка і грошы ў іх агуль-
ныя. Пры гэтым банк бярэ сабе трошку за такую зручную паслугу.
І ўсе задаволеныя!
…Наслухаўшыся ўсяго гэтага, Алесік цвёрда вырашыў, што як
толькі на іх вуліцы адкрыецца банк, ён адразу адправіць Стэфцы
2 рублі, каб тая набыла сабе цукерак.
Ён жа сучасны хлопец усё-ткі!
12
У той дзень у Алесіка былі вялікія планы. Пасля заняткаў ён
збіраўся: зайсці з сябрамі ў краму і выпіць малочны кактэйль;
пагуляць дома ў камп’ютарную гульню; схадзіць да сябра і па-
глядзець чарговую частку прыгодніцкага серыяла; пабавіцца на се-
ансы 5D; дачакацца таты з працы, каб атрымаць новыя навушнікі…
Але гэтыя планы расцерушыліся, як першы снег. Настаўніца за-
дала да заўтра падрыхтаваць паведамленне на тэму “Адкуль узяліся
грошы”. І нават недвухсэнсоўна намякнула, што выкліча да дошкі
менавіта Алесіка, бо сёння на занятку ён паводзіў сябе не надта гожа.
Так, Алесік быў не самым старанным вучнем. Але не таму, што
не хацеў вучыцца. Проста яму было ўсё цікава: і хто там прайшоў за
акном, і каму піша эсэмэску Васілінка, і які новы тэлефон у Петры-
ка… Вось і выходзіла часам, што настаўніца думала, нібыта Алесік
паводзіць сябе не найлепшым чынам.
Адкуль узяліся грошы
13
– “Адкуль узяліся грошы”?.. – уголас паўтарыў заданне Алесік. –
Напэўна, трэба чакаць тату з працы, бо самому мне ніколі такое
не прыдумаць!..
І тут Алесіка наведала цудоўная думка.
– Стэфка!.. – выгукнуў Алесік імя сваёй сябровачкі-аднакласніцы.
– Яна дзяўчынка старанная – дакладна выканае заданне!
Пайду да яе ў госці!
Ісці было недалёка – Стэфка жыла ў суседнім пад’ездзе. Алесік
надзеў чаравікі, камізэльку, капялюш, прыхапіў шакаладку
і выправіўся да Стэфкі.
– Стэфка, гэта я, Алесь!.. – паведаміў ён у дамафон. – Нясу табе
шакаладку, што некалі прайграў у спрэчцы!..
У якой спрэчцы – было не так істотна. Алесік часта спрачаўся
са Стэфкай, а Стэфка, як на злосць, часта выйгравала.
– Што гэта на цябе найшло, што вырашыў даўжок аддаць? –
усміхнулася Стэфка, адмыкаючы дзверы ў кватэру.
– Няважна! Слухай, ты ўжо рабіла паведамленне пра гісторыю
грошай? – адразу перайшоў да справы Алесік.
– Якраз зараз збіралася рабіць! І ў мяне нават ёсць памочнік у гэ-
тай справе! – загадкава пасміхнулася Стэфка.
Алесік нахмурыўся. Няўжо Валяр’ян, які сядзіць за трэцяй пар-
тай, апярэдзіў яго?
Стэфка запрасіла Алесіка ў пакой, замкнула дзверы, і яны селі
за стол.
– Ну што, пачнем? – раптам прамовіла
бела-аранжавая плюшавая цацка на канапе.
– Стэфка, што за цуд такі, што цацкі га-
вораць?! – падскочыў Алесік.
– Гэта і ёсць мой памочнік! – прамовіла
Стэфка. – Яго клічуць Агрык, і ён не про-
стая цацка!
Мае бацькі адкрылі ў Белаграпрамбанку спе-
цыяльны дзіцячы рахунак. На яго яны кладуць
пэўную суму грошай з кожнага заробку. І калі
14
я вырасту, у мяне ўжо будуць сродкі, каб навучацца, ці набыць не-
шта значнае. Ці паехаць у Аўстралію і пабачыць кенгуру!
Алесік паглядзеў на Стэфку і яму таксама захацелася пабачыць
кенгуру.
– Дык вось, калі ў мяне быў Дзень нараджэння, супрацоўнікі бан-
ка прыйшлі да мяне і прынеслі падарунак – Агрыка, – працягвала
Стэфка. – Я думала, што гэта проста цацка, а ён апынуўся жывы!
– Давайце рабіць заданне, каб вы яшчэ і пагуляць потым паспелі! –
з усмешкай падказаў Агрык.
“Во дзіва якое!” – падумаў сабе Алесік. Але ж яму было не гэтак
важна, што заданне дапаможа зрабіць не Стэфка, а Агрык.
– Агрык, ты проста цуд нейкі! – прывітаў ён Агрыка за руку. –
Дык што ты там казаў пра гісторыю грошай?..
– Каб даведацца гэта, мы з вамі зробім невялікую вандроўку
ў часе! – на гэтых словах Агрык прамовіў “Данка-Манка-Банка!”,
і святло ў пакоі раптоўна згасла.
Нечакана Алесік і Стэфка пабачылі проста на сцяне розныя
карцінкі, дзе былі людзі, падобныя да індзейцаў, якіх Алесік бачыў
на карцінках у інтэрнэце.
15
– Гэта – першабытныя людзі, – патлумачыў Агрык. – Спачатку
яны займаліся збіральніцтвам і паляваннем, потым сталі самі гада-
ваць расліны і свойскую жывёлу. І вось атрымлівалася, што адно пле-
мя навырошчвала багата смачных раслінак, а другое – нагадавала
шмат бычкоў. Так яны прыдумалі мяняцца, каб у кожнага племені
былі і раслінкі, і бычкі. Ежу мянялі таксама на шкуры, з якіх можна
было пашыць добрае футра. Ці на тканіну, палатно, якое таксама
ішло на адзенне. Ад слова “палатно” і пайшло слова “плаціць”. Дарэ-
чы, і цяпер у нашай мове ёсць слова, якое нагадвае пра той час. Гэта –
“сорак”, што значыла “сарочка”, бо за такую колькасць рэчаў можна
было вымяняць сабе сарочку. Цяпер такі абмен называюць важным
словам – “бартар”. Ужо тады людзі былі на шляху да вынаходніцтва
грошай, бо разумелі, што за адну рэч можна атрымаць іншую.
– Ну, гэта я добра ведаю! – заявіў Алесік. – Калі ў мяне ёсць ша-
каладка з арэхамі, а ў Стэфкі з разынкамі, мы таксама дзелімся па-
палам! У выніку ў кожнага з нас ёсць палова шакаладкі з разынкамі,
палова – з арэхамі!.. Зручна і смачна!
– Абсалютна слушна! – пацвердзіў Агрык. – Але праблем з абме-
нам было шмат. Калі, напрыклад, адное племя прасіла за мех бульбы
паўтары кашулі, што заставалася – рэзаць кашулю на 2 часткі, каб даць
упрыдачу рукаў з кішэняй?.. Вя-
дома ж, не! Да таго ж, абмен
не мог трываць доўга,
бо знайшліся людзі,
якія пачалі карыстац-
ца гэтым у сваіх мэтах.
Напрыклад, 400 гадоў
таму адзін чалавек вымяняў
у індзейцаў за
пацеркі і бліскучыя
ўпрыгожанні цэлы
востраў!
– Гэта што! Я памятаю,
як адна дзяўчынка
вымяняла ў
мяне за пацеркі амаль
новую ляльку Барбі… –
уздыхнула Стэфка.
16
– Так-так, гэта абсалютна такі самы выпадак! – пагадзіўся Агрык. –
Таму з часам людзі вырашылі знайсці нейкі агульны сродак платы,
які б прызнаваўся ўсімі як каштоўная рэч. Даўно-даўно такой рэччу
былі каштоўныя металы – золата, срэбра ды медзь. І цяпер жа людзі
носяць упрыгожанні з гэтых металаў, праўда?
– Праўда, – засаромелася Стэфка. – І мне бацькі пярсцёначак
падаравалі, калі я ў школу пайшла!
– Але з часам людзям надакучыла цягаць з сабой нялёгкія зліткі
металу, – патлумачыў Агрык. – Так яны прыдумалі манеты. Каштоўны
метал вырабляўся ў форме кружочка, на ім пісалася лічба, колькі
гэта грошай – і ўсе з гэтым пагаджаліся. А самае важнае, што адпала
неабходнасць увесь час узважваць тыя каштоўныя зліткі пры пакуп-
ках. Паглядзеў на манету – і ўжо ведаеш, колькі гэта.
– Добра, што цяпер такога няма!.. – спужалася Стэфка. – Уяўляю,
што каб набыць булачку ў школьным буфеце, мне трэба было б цяг-
нуць у школу кілаграм грошай!..
17
– Таму людзі і сталі замяняць вялікія сумы грошай папяровымі
грашыма, – патлумачыў Агрык. – Паклаў у кішэню – і хадзі сабе, ра-
дуйся!
Стэфка выцягнула з кашалька манету ў 2 рублі, паглядзела на яе
і сказала:
– Выходзіць, нашыя манеты маюць вялікую гісторыю?
– Вядома! – усклікнуў Агрык. Калі нашая краіна называлася
Полацкім княствам, Вялікім Княствам Літоўскім, – тут хадзіла вельмі
шмат манет! На іх былі выявы тагачасных князёў і валадароў.
– А што цяпер выяўлена на нашых грошах?
– А давайце разам і паглядзім! – прапанаваў Агрык. – У нас ёсць
манеты: 1 капейка, 2 капейкі, 5 капеек, 10 капеек, 20 капеек, 50 капеек,
1 рубель, 2 рублі. Там выяўленыя дзяржаўны герб і наш нацыяналь-
ны арнамент. А ёсць і папяровыя грошы. На 5 рублях намалявана
Камянецкая вежа, на 10 рублях – Спаса-Праабражэнская царква ў
Полацку, на 20 рублях – палац у Гомелі, на 50 рублях – Мірскі замак,
на 100 рублях – Нясвіжскі замак Радзівілаў, на 200 рублях – музей у
Магілёве. І на самай нашай вялікай купюры ў 500 рублёў намалява-
ная Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску!..
– Атрымліваецца, што ў нас 15 розных грошай? – запыталася
Стэфка.
– Грошы ў нас адныя, гэта – беларускія рублі, – паправіў яе Агрык.
А гэта – 8 манет рознай вартасці, а таксама 7 розных паперак, якія на-
зываюцца купюрамі або банкнотамі, ад слова – “банк”. Вы ж ведаеце,
што такое банк?
– Банк – гэта такі вялікі дом, дзе захоўваюцца грошы, каб людзі іх
не гублялі!.. – адказаў Алесік.
Раптам у калідоры бразнулі дзверы, палоска святла на падлозе
паказала, што ў вітальні нехта запаліў лямпу.
– Стэфка, у цябе госці?.. – пачуўся з-за дзвярэй голас мамы. Праз
секунду мама ўвайшла ў пакой.
– Вечар добры, – павітаўся Алесік. – А я во зайшоў шакаладку
Стэфцы аддаць, бо быў вінен.
На канапе мірна сядзела бела-аранжавая цацка – Агрык. І, гледзячы
на яе, мама ніколі б не здагадалася, што адбывалася тут яшчэ
5 хвілін таму…
18
Алесік са Стэфкай хуценька склалі паведамленне пра гісторыю
грошай – і пайшлі гуляць на двор. Назаўтра на ўроку Алесік сам
выклікаўся распавесці пра гісторыю грошай. Настаўніца была вельмі-
вельмі ўражаная і за выступ паставіла Алесіку заслужаную “дзясят-
ку”. Бадай, з усяго класа толькі Стэфка ведала, хто ж дапамог Алесіку
так добра падрыхтавацца!
А Алесік ужо дакладна ведаў, што будзе рады, калі і да яго
на бліжэйшы Дзень нараджэня таксама завітае Агрык!
19
У Алесіка была мара – дзіцячая чыгунка. Цягнічок з чатырма
вагонамі, які свеціць фарамі, пыхкае і нават выпускае пару!
Каб са станцыяй, пераездамі і шлагбаумамі, дрэвамі і
чалавечкамі. Аднойчы Алесік бачыў такую чыгунку ў краме, але
мама сказала, што гэта вельмі дорага і трэба збіраць грошы. Тады
гэта і стала Алесікавай марай.
Праўда, калі ён пытаўся ў мамы, ці збіраюць яны ўжо грошы на
тую чыгунку, мама ўсё адказвала, што яшчэ не, бо тое набыла, гэтае
набыла…
У таты Алесіка таксама была мара – новы фотаапарат. Тата вельмі
любіў фатаграфаваць. Ён фатаграфаваў Алесіка, маму, бабулю, пры-
роду, замкі і старыя храмы, зіму і ўсякіх казурак.
У мамы Алесіка таксама была мара – паехаць у Егіпет, убачыць
піраміды, Сфінкса і муміі сапраўдных фараонаў.
Як спраўдзілася мара Алесіка
20
А бабуля Алесіка казала, што трэба збіраць
грошы на вучобу ва ўніверсітэце. Яна
чула па тэлевізары, што бясплатна вучацца
цяпер толькі самыя ахайныя і старанныя
вучні. А такія няўрымслівыя гарэзы, як
Алесік, могуць і не патрапіць у гэты лік,
і за навучанне давядзецца плаціць
немалыя грошы кожны год!
Алесік сумаваў, бо яму не ха-
целася фотаапарат, фараонаў
і ўніверсітэта – яму хацелася
дзіцячую чыгунку.
І вось аднойчы, калі Алесік глядзеў тэлевізар, між мульцікамі ён
убачыў рэкламу Белаграпрамбанка. Дзівосны персанаж з шырокай
усмешкай – Агрык – распавядаў, што ў гэтым банку ёсць спецыяль-
ная Дзіцячая праграма, якая дапамагае бацькам зберагчы грошы на
сваё дзіця. А калі дзіця стане дарослым, то можа скарыстацца тымі
грашыма – пусціць іх на навучанне ці любую іншую справу. Апроч
гэтага, Агрык казаў, што ў Белаграпрамбанку нават, па жаданні
бацькоў, выдаюць дзецям картку, якой можна разлічвацца нібыта
дарослыя! Больш за тое, калі грошы ляжаць на картцы пэўны час не-
кранутыя, банк яшчэ і даплочвае кліенту за гэта!
Алесік уявіў, як бацькі кладуць яму некалькі месяцаў грошы на
тую картку, а потым, мабыць, купяць яму дзіцячую чыгунку. Тую са-
мую – дзе цягнічок з чатырма вагонамі свеціць фарамі, пыхкае і на-
ват выпускае пару! І, вядома, са станцыяй, пераездамі і шлагбаумамі,
дрэвамі і чалавечкамі!
– Тата, мама, нам трэба тэрмінова ісці ў банк! Так мы зможам
ашчадзіць грошы на дзіцячую чыгунку! – узрадаваны Алесік пабег
да бацькоў.
– А што! – хмыкнуў тата. – Нам сапраўды не зашкодзіла б захоўваць
грошы ў банку, бо мама любіць купляць сабе сукенкі.
– І праўда! – адказала мама. – Банк быў бы добрым спосабам, бо
твой татка любіць набываць усякія новыя прыбамбасы для машыны.
Алесіку здалося, што зараз бацькі будуць думаць, хто больш
выдаткоўвае грошай, але тыя хутка сцішылі спрэчку і дамовіліся,
што заўтра разам з Алесікам пойдуць у банк.
21
…Назаўтра яны накіраваліся ў банк – вялікі прыгожы будынак
з зашклёным фасадам і сінім сімпатычным дахам.
– Праходзьце, шаноўныя! – сустрэла іх на ўваходзе мілая дзяўчына.
Маму, тату і Алесіка запрасілі ў прасторную светлую залу,
дзе працавала шмат людзей. За сталамі сядзелі супрацоўнікі і
супрацоўніцы банка, да іх па чарзе падыходзілі спадары і спадарыні,
якія хацелі стаць кліентамі банка, то бок прынесці ў банк свае гро-
шы, зрабіць уклад і потым атрымаць яшчэ больш! Доўга Алесіку ча-
каць не давялося.
– Чым можам дапамагчы? – ветліва спытала супрацоўніца банка.
– Ведаеце, ніяк не можам сабраць грошы, каб у Егіпет паехаць… –
пачала Алесікава мама.
– І фотаапарат даўно пара новы набыць… – дадаў тата.
– А самае галоўнае, – сумна сказаў Алесік, – што на дзіцячую чыгун-
ку ўсё ніяк назбіраць не можам… Ведаеце, такую, дзе цягнічок пых-
кае, свеціць фарамі і яшчэ пару пускае! А бабуля кажа, што гэта ўсё
няважна, і трэба збіраць грошы, каб мяне вучыць ва ўніверсітэце…
22
Супрацоўніца банка ўсміхнулася.
– Мне здаецца, што мы зможам дапа-
магчы вам вырашыць усе гэтыя прабле-
мы! – сказала яна. – Вось глядзіце, Алесіку
цяпер 8 гадоў. Гэта значыць, што да яго
паступлення ва ўніверсітэт застаецца яшчэ
каля 10 гадоў. То бок, можна адкрыць яму
Дзіцячы ўклад і пакрыху адкладаць туды
грошы. Паколькі вы не будзеце іх чапаць, то
працэнты будуць налічвацца ўсё большыя і боль-
шыя – якраз назбіраецца на вучобу! Тым часам для сваіх патрэб вы
можаце адкрыць іншыя ўклады. Прынцып тут просты – чым боль-
шую суму кладзеце ў банк, тым большыя працэнты атрымліваеце!
Алесік ужо ўяўляў чыгунку, мама – Егіпет, а тата – фотаапарат…
– Напрыклад, можна адзін месяц мамін заробак цалкам пакласці ў
банк, а прадукты і рэчы купляць толькі за бацькаў. Ну, і цукерак менш
есці, – працягвала супрацоўніца банка. – Дамоўцеся з банкам, што не
будзеце кранаць уклад некаторы час. Скажам, калі грошы ляжаць у
банку, у вас няма спакусы патраціць іх на першае, што ўбачыце. Бо
калі носіш іх у кашальку, бывае складана стрымацца: убачыў нешта
ў краме – і адразу набыў! А калі грошы ў банку, дзесяць разоў паду-
маеш. І зразумееш, што без гэтай рэчы можна абысціся, бо збіраеш
на нешта больш важнае!
– О так, нашай маме такое б не перашкодзіла!.. – з усмешкай
хмыкнуў тата. – Яна часам убачыць нейкую прыгожую рэч – і адразу
купляе!..
– У выніку, – падсумавала супрацоўніца банка, – праз паўгода
ў вас на рахунку набярэцца салідная сума, якой хопіць і на Егіпет,
і на фотаапарат. А працэнтаў, якія набеглі з гэтай сумы, якраз хопіць
на дзіцячую чыгунку для Алесіка!..
– Вось гэта супер! – выгукнуў Алесік. – Тата, мама, а можа, і нам
пакласці грошы ў банк?!
– Цікава, а адкуль банк будзе браць грошы, каб выплочваць нам
працэнты? – недаверліва паглядзела на супрацоўніцу мама.
– Вельмі проста! – усміхнулася супрацоўніца. – Банк займаецца
23
тым, што ад адных людзей прымае грошы, а іншым іх пазычае. На-
прыклад, вы прынеслі ў банк 200 рублёў. Банк паабяцаў аддаць вам
праз год 240. Дзе банк бярэ гэтыя грошы? Пазычае іншаму чалаве-
ку, але той павінен аддаць ужо не 200 рублёў, а 280, бо карыстаўся
грашыма цэлы год. У выніку банк вяртае вам вашыя 200 рублёў,
налічвае яшчэ 40 рублёў працэнтаў, а астатнія 40 рублёў пакідае
сабе. І за гэтыя грошы будуе новыя аддзяленні банка, выплочвае за-
робак супрацоўнікам, дорыць сваім кліентам падарункі, праводзіць
на Каляды святочную ялінку для дзетак… Дарэчы, калі вы вырашы-
це стаць нашымі кліентамі і прынесці грошы ў наш банк, то можаце
прыходзіць з Алесікам на такую ялінку ўжо ў гэтым годзе!.. А калі вы
зробіце Дзіцячы ўклад, то на Дзень народзiнаў да Алесіка прыйдуць
супрацоўнікі банка і падораць яму нашага цацачнага Агрыка!
– Таго самага, якога я бачыў па тэлевізары? – ажно не паверыў
Алесік.
– Менавіта таго самага!.. – усцешыла яго супрацоўніца банка.
…Праз паўгода пачалі адбывацца цуды. Тата набыў фотаапарат,
мама прыдбала для ўсёй сям’і пуцёўку ў Егіпет, а ў Алесіка з’явілася
тая самая жаданая чыгунка: са станцыяй, пераездамі і шлагбаумамі,
дрэвамі і чалавечкамі. І цягнічок, зусім як сапраўдны, свяціў фарамі,
пыхкаў і нават выпускаў пару! А Агрык, якога хлопчыку падарылі
супрацоўнікі банка на Дзень народзiнаў, стаў самым галоўным ся-
брам Алесіка, бо менавіта ён падказаў яму некалі, як навучыцца аш-
чаджаць грошы і атрымліваць тое, чаго жадаеш!
24
Гэтым разам мама прыйшла з працы сумная, паставіла сумку
на зэдлік, паглядзела на Алесіка і цяжка ўздыхнула.
– Ну вось, згубіла кашалёк… А там – грошы, якія я адклада-
ла на святкаванне Калядаў. Што я цяпер тату скажу…
Алесік адсунуў цацкі ўбок, паглядзеў на маму і спытаў:
– Што, зусім-зусім згубіла?..
– Зусім-зусім, Алесік… Будзем на Каляды аўсянку цяпер есці…
Алесік пабег у суседні пакой, прынёс сваю скарбонку ў выглядзе
парсючка і працягнуў маме:
– Вось, мама, не сумуй, мы можам узяць усе мае грошы!
Мама ў адказ толькі сумна ўсміхнулася.
Чароўная картка для мамы
25
Увечары прыйшоў з працы тата.
– Тата, тата, толькі не сварыся на маму, калі ласка!.. – адразу пабег
да яго Алесік. – Скажы ёй, калі ласка, што “нічога страшнага”!
– Што ўжо здарылася? Дранікі згарэлі ці што? Дык нешта паху не
чую!..
– Уяві толькі: кашалёк згубіла!.. – выйшла насустрач з пакоя мама.
– Яшчэ ў краме даставала яго, разлічвалася, і потым назад паклала,
здаецца… А як зайшла на пошту кватэру аплаціць і тэлефон – няма
кашалька!..
Можа, вываліўся дзе? Папа нахмурыўся:
– І колькі там было грошай?.. Спадзяюся, невялікая сума?..
– На Каляды, мама сказала, аўсянку будзем цяпер есці!.. –
адрапартаваў Алесік.
Тата ўсё зразумеў, але сварыцца не стаў, толькі хутка прайшоў
адразу ў пакой, забыўшыся нават памыць рукі.
Алесік вінавата паглядзеў на маму…
…Увечары, ужо ў ложку, Алесік стаў думаць, як дапамагчы.
Як разумны хлопчык, ён уцяміў, што страчанага кашалька ўжо не
вернеш. Таму трэба зрабіць нешта, каб такога больш не здаралася і
каб мама ніколі-ніколі не сумавала…
Паціху Алесік стаў засынаць… Як раптам
з-за фіранкі пачуўся голас:
– Прывітанне, хлопча!
Алесік не спужаўся, але насцярожыўся.
На падваконні сядзеў сімпатычны бела-
аранжавы казачны персанаж.
– Пр-рывіт-танне!.. А ты хто?
– Мяне клічуць Агрык. І я бачу,
ты нечым моцна занепакоены?..
– Мама кашалёк страціла, тата
на яе злуецца, а мы на Каляды ця-
пер будзем аўсянку есці… – адра-
зу раскрыў усе карты Алесік.
26
– Ну так, аўсянка на Каляды – тут
ёсць чаго сумаваць…– з разуменнем ска–
заў Агрык і прысеў на ложак каля Алесіка.
– Але я ведаю, як зрабіць так, каб твая мама
ніколі-ніколі больш не губляла грошы!
– Сказаць тату, каб ён забіраў усе грошы сабе?.. – залыпаў вачыма
Алесік.
– Можна і так, – пагадзіўся Агрык, – але я ведаю лепшы спосаб.
Тваёй маме трэба пакласці грошы ў банк і завесці банкаўскую карт-
ку!
– Не ведаю, як картку, але завесці мне сабачку мама адмовілася!.. –
хмыкнуў Алесік.
Агрык засмяяўся і пачаў распавядаць.
– Для таго, каб людзі не гублялі грошы, і былі прыдуманы спецы-
яльныя ўстановы – банкі. Усё вельмі проста.
Твая мама прыносіць грошы ў банк. Там іх кладуць у надзейны
сейф і нікому-нікому не даюць ад яго ключ. А твая мама атрымлівае
27
банкаўскую картку. З яе дапамогай яна можа разлічвацца ў крамах,
кавярнях – і ўвогуле паўсюль!
– А калі мама згубіць картку – усе грошы прападуць?.. – адразу
ўявіў самае страшнае Алесік.
– Вядома, не!.. У гэтым і хараство банкаўскай карткі! – супакоіў
яго Агрык. – Калі раптам такое здарыцца, маме трэба будзе адразу
патэлефанаваць у банк і паведаміць, што яна згубіла картку. Картку
тут жа заблакуюць, каб ніхто не мог узяць адтуль маміны грошы.
А маме ў банку дадуць новую.
– Вось гэта цуд!.. – ахнуў Алесік. – Слухай, Агрык, а калі, напры-
клад, маме трэба будзе вярнуць суседцы грошы за нейкія набыткі?
Ёй трэба будзе аддаць гэтую цудоўную картку – і ў яе больш
не будзе карткі?..
– Хлопча, і тут усё проста! – Агрык з усмешкай паглядзеў на
Алесіка.
– У горадзе вельмі шмат банкаматаў – яны ёсць і на дварэ, і ў кра-
мах. Калі ўставіць картку ў банкамат – можна ўзяць з яе патрэбную
суму.
Але роўна столькі, каб аддаць сяброўцы. І каб нічога не згубіць!..
Алесік з недаверам паглядзеў на Агрыка. Як такое можа быць –
каб з нейкай банкаўскай карткі можна было “зняць грошы”?
– Агрык, нешта мне ў гэта не верыцца, каб з карткі можна было
зняць нейкія грошы!
Тады Агрык узяў паперку, аловак і намаляваў Алесіку банк –
вялікі прыгожы аранжавы бу-
дынак з эмблемай, падоб-
най да каласка. А потым
намаляваў банкамат –
жалезную скрыню з
экранам.
– Глядзі, недаверлівы
ты мой
хлопец, – сказаў
Агрык. – Вось банк,
куды твая мама
28
прынесла грошы. Напрыклад, 10 рублёў. А вось банкамат – скрыня,
у якую банк кожны дзень кладзе пэўную суму грошай. Твая мама
падыходзіць да банкамата, устаўляе ў яго картку. Картка мае элек-
тронную памяць, дзе запісана, колькі ў тваёй мамы грошай. Мама
піша на экране, што хоча зняць 1 рубель. Банкамат выдае ёй гэтую
суму, а супрацоўнікі банка проста здымаюць гэтую суму з рахунку
тваёй мамы. Гэтак жа сама ў краме і кавярні. Вось мама набрала па-
купак, дае картку касірцы. Касірка піша на экране, што пакупкі каш-
туюць 2 рублі, – і ў банку гэтую суму адымаюць з ліку грошай мамы
і дадаюць да грошай крамы!
– Агрык, нешта мне здаецца, што мая мама будзе баяцца гэта-
га банкамата… – з гэтымі словамі Алесік узяў у Агрыка аловак і
намаляваў каля банкамата перапужаную маму.
– Ну, па-першае, можна ўсё патлумачыць маме, каб яна не баяла-
ся, – сказаў Агрык. – А калі мама ўсё адно будзе баяцца, ёсць яшчэ
прасцейшы спосаб. Твая мама ўмее карыстацца інтэрнэтам?
– Так! – пацвердзіў Алесік. – Я яе навучыў! Цяпер яна піша элек-
тронныя лісты сваім сяброўкам, а таксама шукае ў інтэрнэце рацэп-
ты смачных пірагоў!
– Ну вось, значыцца, і тут разбярэцца! – узрадаваўся Агрык.
– На сайце банка мама можа зайсці на свой рахунак і, напры-
клад, пералічыць грошы сваёй сяброўцы ці тату, калі ён паехаў у
камандзіроўку і мала ўзяў з сабой.
Агрык паглядзеў на Алесіка і
запытаўся.
– А ты паверыш, калі я скажу, што
мама зможа плаціць за кватэру не вы-
ходзячы з хаты?
– Што, цёці з пошты прыйдуць да
нас і трэба будзе частаваць іх гарба-
тай? – спужаўся Алесік.
– Не бойся, Алесік, такога
не будзе, – супакоіў хлопчыка
Агрык. – Аплаціць і кватэру, і
святло, і тэлефон мама такса-
ма зможа праз інтэрнэт. А калі
29
захоча, то нават праз мабільны тэлефон – трэба будзе проста даслаць
спецыяльную смс-ку!..
– Алесік, Алее-сііік! Прачынайся, золатка, у школку пара
збірацца!.. – мама пяшчотна пагладзіла хлопчыка па валасах. Алесік
здзіўлена паглядзеў па баках – Агрыка не было. Няўжо яму ўсё гэта
прыснілася?.. Алесік хуценька з’еў кашу з варэннем, і яны з мамай
пайшлі ў школу.
Увечары тата за вячэрай хітравата прамовіў:
– А зараз, Алесік, мы з табой падорым маме адну спецыяльную
штуковіну, каб яна болей ніколі-ніколі не трапляла ў такую непры-
емную сітуацыю, як учора!
З гэтымі словамі тата працягнуў маме прыгожую картку, на якой
быў намаляваны белы бусел на аранжавым фоне.
– Я ведаю, гэта – банкаўская картка!.. – ускочыў са свайго месца
Алесік. – Мама, не бойся яе, я навучу цябе, як ёй карыстацца! І нават
кватэру будзеш з дома аплочваць!
– Ну і дзеці ў наш час пайшлі! – засмяялася мама. – І адкуль яны
ўсё гэта ведаюць?!
Алесік па-загаворніцку ўсміхаўся, бо на падваконні за фіранкай
ён заўважыў Агрыка, які весела падміргнуў яму адным вокам.
А да вас, дзеткі, яшчэ не прыходзіў Агрык? Магчыма, гэта
адбудзецца
нават сёння!..
30
На лета Алесік паехаў у вёску да бабулі. З сабой узяў багата ца-
цак, не забыўся, вядома, і пра Агрыка – казачнага персанажа,
які ведае ўсё-ўсё і не раз ратаваў Алесіка ў складаных задачках.
Алесік вельмі любіў бавіць час летніх вакацыяў у вёсцы.
Тут можна было колькі хочаш гуляць на дварэ, катацца на рова-
ры, хадзіць на рыбалку, паліць увечары вогнішча і разглядаць сузор’і
на небе. Апроч гэтага, бабуля з кожнай пенсіі давала Алесіку трошку
грошай, за якія ён мог набыць сабе нешта ў аўталаўцы ці ў вясковай
краме. Асабліва Алесік любіў пернікі ў форме грыбочкаў і марожа-
нае “Вавёрачка”.
Але як толькі яны прыехалі ў вёску, Алесік занепакоіўся, бо пернікі
і марожанае апынуліся пад пагрозай!
Як Алесік з Агрыкам
набывалі бабулі новы тэлевізар
31
– Зламаўся мой стары тэлевізар!.. – з парога паведаміла бабуля. –
Цяпер няма як канцэрты і серыялы глядзець, трэба тэрмінова новы
купляць!.. Буду грошы збіраць!..
Алесік адразу ўявіў, як бабуля аддае ўсе грошы на тэлевізар,
а яму замест пернікаў ды марожанага – сырадойчыку ад каровы ды
яблык з дрэва.
– Ужо пара было твайму тэлевізару зламацца! – засмяяўся Алесікаў
тата. – Яму ж было столькі гадоў, колькі мне!
А можа, і больш нават! Не сумуй, мамуля, нешта прыдумаем!
Цяпер Алесік уявіў, як тата аддае ўсе грошы, каб набыць бабулі
тэлевізар. Такі варыянт падабаўся яму яшчэ менш – ні гасцінцаў
табе на выхадных, ні новую вудачку на Дзень нараджэння, ні цуке-
рак цішком ад мамы.
Увечары Алесік падышоў да таты.
– Тата, ты аддасі ўсе-ўсе грошы, каб набыць бабулі тэлевізар?.. –
нясмела спытаўся Алесік.
Тата ўсміхнуўся.
– Ну што ты, сыночак! Мы з мамай возьмем у банку крэдыт – і ўся
справа!
32
Што такое “возьмем у банку крэдыт”, Алесік не ўяўляў зусім.
З фільмаў пра каўбояў ён толькі ведаў, што такое “ўзяць банк”, калі
бандыты ўрываліся ў банк і забіралі адтуль усе грошы. Няўжо тата
пойдзе ўрывацца ў банк і забіраць грошы?! Але ж бандытаў заўсёды
лавілі каўбоі і вярталі грошы назад у банк.
– Тата, ты пойдзеш рабаваць банк?.. – ледзь не са слязьмі спытаў
Алесік.
– Абяцаю, што не буду нічога рабаваць. А табе варта ісці пагу-
ляць на двор, а то і так у горадзе засядзеўся ў хаце, мой маленькі
каўбой!..
Тата выправіў Алесіка на ганак, а з сабой уручыў яму Агрыка.
Агрыка Алесіку падаравалі на мінулы Дзень народзінаў супрацоўнікі
Белаграпрамбанка, дзе для Алесіка ў бацькоў ужо была адкладзена
пэўная сума грошай – на будучыню, калі ён стане дарослы.
33
– Можаш пайсці пагуляць у альтанку ў садзе, а Агрык распавядзе
табе, што ж за крэдыт мы будзем браць у банку!.. – усміхнуўся тата
і вярнуўся ў хату.
Алесік абняў Агрыка і пайшоў у бабуліны яблыневыя прысады.
– Ну дык распавядзі мне, Агрык, што ж за крэдыт будзе браць
татка ў банку? – Алесік зручна сеў у альтанцы, пасадзіў Агрыка на-
супраць, а сам надкусіў смачны спелы яблык, сарваны толькі што
з дрэва.
– Твой бацька ўсё правільна робіць! – запэўніў Алесіка Агрык. –
Крэдыт – гэта цудоўны спосаб адразу атрымаць тавар, а грошы
за яго аддаваць паступова!
– А навошта краме адразу аддаваць татку тэлевізар, калі грошы
ён будзе аддаваць яшчэ цэлы год?
Алесіку здавалася, што Агрык ведае адказы на ўсе пытанні, а што
датычыцца грошай – то напэўна! Агрык патлумачыў, што самой
краме такое выгадна найбольш тым, што тэлевізар у іх гарантавана
набываюць, і ён не стаіць без справы на вітрыне.
– Але, каб крама пагаджалася ахвотней, для гэтага існуе банк, –
патлумачыў Агрык. – Банк адразу выплочвае краме ўсе грошы за
тэлевізар, а твой тата ўжо аддае іх часткамі банку цягам нейкага
часу – напрыклад, года.
– А навошта банку выплочваць краме грошы за тэлевізар для маёй
бабулі? – не здаваўся ў сваіх сумневах Алесік.
– За гэта банк бярэ сабе ўзнагароджанне – пэўную частку звыш
гэтай сумы. Напрыклад, тэлевізар каштаваў 100 рублёў, а цягам
года твой тата выплочвае банку 100 рублёў і яшчэ 10 рублёў. Але
гэта амаль незаўважна. А ў выніку задаволеныя ўсе. Бабуля – што
мае тэлевізар. Тата – што змог яго набыць, хоць і не патраціў адразу
вялікую суму. Крама – што прадала тэлевізар. А банк – што заробіць
пэўныя грошы ад гэтага крэдыту!
– Агрык, прызнайся, гэта ты так усё цудоўна прыдумаў? – з агень-
чыкам у вачах запытаўся Алесік.
– Ну што ты, гэта прыдумалі яшчэ старадаўнія грэкі больш
за 2 000 гадоў таму! – усміхнуўся Агрык. – А я ўсяго толькі дапама-
гаю супрацоўнікам Белаграпрамбанка тлумачыць такім цудоўным
34
дзеткам,
як ты, усе цікавосткі гэтай
справы!
Алесік абняў Агрыка і яны
пайшлі ў хату абедаць. Мама
зварыла вельмі смачную юшку,
а бабуля напякла блінцоў з ма-
чанкаю.
– Бабуля, хутка будзеш
мець новы тэлевізар! –
абвесціў ёй па абедзе
Алесік.
– Але ж і жартаўнік ты, унучак! – засмяялася бабуля. – На яго ж
спачатку грошай назбіраць трэба! Відаць, буду пакуль да суседкі
хадзіць у ейную “кіназалу”!
…На наступныя выхадныя бацькі Алесіка прывезлі бабулі
вялізную
каробку, а ў каробцы – прыгожы, сучасны плоскі
тэлевізар!
– Авоячкі, дзе ж вы столькі грошай узялі?! – расхвалявалася бабу-
ля. – Можа, банк абрабавалі?!
Алесік, як дасведчаны хлопец, аўтарытэтна патлумачыў:
– Цяпер, бабуля, і рабаваць не трэба – банк сам дае грошы на
тэлевізар, а аддаваць можна часткамі, паступова!..
Бабуля завохкала, што ў іх час такой раскошы не было. І каб
яна ведала, што так можна, ужо б даўно набыла сабе такі цудоўны
новы тэлевізар!
– Ведаеце, нешта мой халадзільнік кепска пачаў марозіць… – рап-
там прамовіла бабуля.
Алесік з бацькамі дружна засмяяліся.
– Ну што, Алесік, трэба табе зноў ісці раіцца з Агрыкам, што
рабіць?.. – толькі і змог праз смех вымавіць тата. – А там, глядзі, бабу-
ля і кватэру ў крэдыт набудзе і ў горад пераедзе!..
Тут ужо засмяялася і сама бабуля.
35
Алесік заўсёды быў кемлівым хлопцам. Навучыўся добра
лічыць ужо ў 4 гады. І калі мама купляла нешта ў краме, адра-
зу правяраў, ці правільна ёй далі рэшту. Таму, калі настаўніца
абвесціла, што заўтра пасля чацвёртага ўрока да іх прыйдуць
сапраўдныя супрацоўнікі з банка, узрадаваўся неймаверна.
– І цябе, Стэфка, лічыць навучаць, – усцешыў ён сваю сяброўку-
аднакласніцу. – Каб ты ніколі ў грашах на заблыталася!
– Я буду вельмі радая! – падхапіла Стэфка. – Бо ты вечна ўсё хут-
чэй за мяне лічыш!..
…У назначаны дзень дзеці з нецярпеннем чакалі канца чацвёр-
тага ўрока. Яшчэ б! Не кожны дзень у школу прыходзяць людзі з
сапраўднага банка! Пасля званка ўсе расселіся, як раптам у кабінеце
з’явіліся дзве прыгожыя маладыя дзяўчыны. А з імі – сімпатычная
істота незвычайнага бела-аранжавага колеру з шырокай усмешкай.
Вушы-трубачкі тырчэлі ў бакі, вочы былі пасаджаныя досыць шы-
рока. Было зразумела, што гэты сімпацяга вельмі добра ўсё чуе і ба-
чыць!..
Як Алесік і Стэфка навучыліся
працаваць у банку
36
– Дзень добры, дзеці! – павіталіся паненкі. – Мы прыйшлі да вас
з Белаграпрамбанка. А разам з намі прыйшоў Агрык – вялікі сябар
усіх дзетак. Разам з Агрыкам мы распавядзем вам пра працу банка,
а таксама пра тое, як трэба абыходзіцца з грашыма.
Алесік навастрыў вушы. Стэфка падрыхтавалася запісваць.
Супрацоўніцы пасадзілі Агрыка каля дошкі і пачалі распавя-
даць. Спачатку – пра гісторыю грошай. Што ў пэўным выглядзе
яны з’явіліся ўжо ў першабытную пару! Што потым людзі сталі
выкарыстоўваць у якасці грошай золата, срэбра ды медзь. А потым,
каб не цягаць з сабой кілаграмы металу, дамовіліся вырабляць з яго
манеты рознай вартасці. А потым вынайшлі і папяровыя грошы –
і насіць з сабой нават вельмі вялікія сумы стала зусім лёгка.
– А потым вынайшлі банкаўскую картку – і насі з сабой у кішэні
хоць тысячу мільёнаў! – не стрымаўся і дадаў Алесік.
Агрык падміргнуў яму левым вокам.
– Але ж, які тут сядзіць разумны хлопчык!.. – пахвалілі Алесіка
банкаўскія супрацоўніцы. – Ну проста ўсё ведае!..
Стэфка з павагай паглядзела на Алесіка. Мець такога разумнага
сябра – немалая справа!
– Я табе потым усё падрабязна раскажу, – важна прашаптаў Алесік
Стэфцы.
Агрык весела паглядаў на дзяцей, а дзяўчаты працягвалі свой займальны
аповед. Дзеці дазналіся, што ў банка для кожнага ёсць свая
цікавінка – і для дзяцей, і для дарослых, і для пенсіянераў. Напры-
клад, пенсіянерам прыходзяць эсэмэскі аб залічэнні пенсіі. А дзеці
могуць мець свой рахунак і нават картку – каб з юнай пары вучыцца
распараджацца грашыма.
– У мяне ёсць пытанне!.. – узняла руку Стэфка. – Па тэлевізары
казалі, што кепскія дзядзькі падрабляюць грошы – самі малю-
юць іх дома. А як у банку даведваюцца: сапраўдныя грошы ці
несапраўдныя?..
– Вы проста апярэдзілі нашую наступную частку заняткаў!.. –
здзівілася супрацоўніца банка. – Мы ж якраз прынеслі з сабой пака-
заць вам спецыяльную машынку для гэтага!..
З гэтымі словамі яны паставілі на стол машынку, дзе гарэла сіне-
фіялетавая лямпачка.
37
– У каго ёсць з сабой грошы? – пера-
пытала супрацоўніца банка. – Давай-
це праверым, ці ўсе яны сапраўдныя.
Хто першы?
Першы, вядома, быў Алесік.
Ён выцягнуў з кішэні 5 рублёў,
адкладзеныя на піражок з ва-
рэннем, і сказаў:
– Давайце праверым,
ці сапраўдная гэтая паперка!
І накіраваўся да ста-
ла, дзе стаяла машынка з
сіне-фіялетавай лямпачкай.
Супрацоўніцы банка распавялі,
што трэба рабіць:
– Трэба акуратна падсунуць па-
перку пад лямпачку. І калі банкнота сапраўдная – на ёй стануць бач-
ныя спецыяльныя надпісы і элементы, якія амаль немагчыма паба-
чыць няўзброеным вокам.
Алесік усунуў паперку пад лямпачку – і цуд! – на ёй засвяціліся
рысачкі і літары, якіх ён не бачыў раней!
– Ну і справы!.. Ну і прыгажосць!
Калі дзеці ў класе пачулі гэта, то выстраіліся да чароўнага апара-
та чаргой. Супрацоўніцы банка цярпліва тлумачылі, як правяраць
грошы на сапраўднасць. Калі кожны ў класе пераканаўся, што яго-
ныя грошы сапраўдныя, супрацоўніцы банка запыталіся:
– Правяраць грошы на сапраўднасць вы ўжо ўмееце. Дзеці,
а што яшчэ павінен умець кожны супрацоўнік банка?
– Лічыць грошы!.. – дасведчана адказаў Алесік.
– Слушна!.. Вось як ты лічыш грошы? – перапыталі супрацоўніцы.
– Вельмі проста! – адказаў Алесік. – Раскладаю на стале і лічу!
А калі збіваюся – то прашу пералічыць маму.
– Добры спосаб, – пахвалілі супрацоўніцы банка Алесіка. –
Але ж, калі ў банк людзі прыносяць вельмі шмат грошай,
38
то пералічыць іх –
нялёгкая і важ-
ная задача. Таму
тут для кантролю
выкарыстоўваецца
адразу некалькі
спосабаў. Спачатку
супрацоўнік банка
пералічвае грошы
ўручную…
– Нават тысячу
мільёнаў?.. – з недаве-
рам спыталася Стэфка? –
Гэта ж на тры дні работы!..
– Звычайна вялікія сумы
людзі пераводзяць з рахунка на рахунак
электронным спосабам. У такім выпадку ніхто не здымае грошы з
аднаго рахунка і не нясе іх у торбе на другі рахунак. Чалавек звярта-
ецца ў банк – і банк робіць гэта сам. Але ж, калі чалавек прыносіць
у банк наяўныя грошы – спачатку супрацоўнік пералічвае іх уруч-
ную. Потым складае аднолькавыя паперкі адна да адной. І потым
гэты стосік аднолькавых паперак устаўляе ў… лічыльны апарат!
З гэтымі словамі супрацоўніца банка дастала з торбы сапраўдную
лічыльную машынку для грошай памерам з палову прынтара.
Паставіла на стол і ўключыла ў разетку.
Дзеці загулі. Нехта бачыў такую ў фільме, нехта – абменніку, нех-
та – у сапраўдным банку. Але так блізка яе не бачыў ніхто.
Супрацоўніца паклала ў машынку зверху пачак купюр па 5 рублёў
– машынка зашумела, хутка перакінула купюры з верхняга аддзя-
лення ў ніжняе. І паказала іх колькасць – 100. Потым для дакладнасці
дзяўчына зноў пералічыла грошы з дапамогаю машынкі. І зноў тая
паказала – сто.
– Пяцьсот рублёў, – прамовіла супрацоўніца банка. – Хто яшчэ
хоча палічыць грошы на машынцы?
Тут ужо Алесіку не пашчасціла быць першым – хлопцы і дзяўчаты
з першых парт падскочылі да машынкі раней!
Усе па чарзе пералічылі гэты пачак грошай – і ўва ўсіх выйшла
500 рублёў.
39
– Ну вось!.. – пахваліла навучэнцаў супрацоўніца Белаграпрам-
банка. – Цяпер вам ужо можна ісці працаваць да нас у банк!
– Але ж перад гэтым паступіць ва ўніверсітэт і атрымаць дыплом
аб вышэйшай адукацыі ўсё адно давядзецца! – усміхнулася другая
супрацоўніца. Агрык весела паглядаў на дзяцей…
…За вячэраю Алесік заявіў бацькам:
– Засталося троху давучыцца – і іду працаваць у банк!..
– І што ты будзеш рабіць у тым банку?
– Лічыць грошы на машынцы і правяраць іх сапраўднасць сінім
ліхтарыкам!.. – шчыра адказаў Алесік.
Бацькі пачалі ўсміхацца.
– З такімі ведамі цябе можна браць у банк хоць сёння!.. – здзівіўся
тата. – Але ж давучыцца сапраўды трэба. І тады будзеце разам
са Стэфкай ды Агрыкам хадзіць па школах ды распавядаць дзеткам,
як працуе банк!..
Алесік падумаў, што хутчэй бы надышла такая цікавая пара!
І пайшоў рабіць хатняе заданне па матэматыцы.
40
Першую чвэрць Алесік скончыў на “выдатна”. Што праўда,
часам настаўніца скардзілася на ягоныя паводзіны. І мама
непакоілася. Але тата казаў, што галоўнае – каб веды ў галаве
былі. А тое, што дзяўчат за косы цягае, казаў тата, дык гэта пройдзе.
І ўсміхаўся.
– Выдатнікам – прыз! – абвесціў тата, распісваючыся ў дзённіку. –
У суботу паедзем у Нясвіж, у замак Радзівілаў!
Алесік чуў пра Радзівілаў і іх замак у школе. Што гэта былі вялікія
беларускія князі, вельмі багатыя і знакамітыя. А іх цудоўны замак у
Нясвіжы прызнаны помнікам архітэктуры сусветнага значэння! І на-
ват намаляваны на нашай купюры ў 100 рублёў. А сто рублёў – гэта
вам не жарты, а цэлы воз смачных цукерак!
– Тата, а можна я з намі і сваю сяброўку Стэфку запрашу?
– Натуральна, можна! – адказаў тата. – Выдатнікам у нас усё мож-
на! Толькі ў замку пастарайся не цягаць Стэфку за коскі!
Як захоўвалі грошы Радзівілы
41
Тата засмяяўся. А Алесік падумаў: “Дзіўныя гэтыя дарослыя.
Хіба б я дадумаўся ў сапраўдным замку цягаць некага за коскі?..”
…Настала субота. Бацькі Стэфкі ахвотна адпусцілі яе ў такое
цудоўнае падарожжа. Тата з мамай селі ў машыне наперадзе, а Алесік
і Стэфка занялі месцы ззаду – у адмысловых аўтакрэслах.
Надвор’е было выдатнае, сонца паблісквала на палях і лясах за ак-
ном аўтамабіля, напаўняючы ўсе барвы восені сакавітымі адценнямі.
На ўказальніках Алесік чытаў назвы гарадоў і мястэчак: Коласа-
ва, Стоўбцы, Мір, Навагрудак… А вось і доўгачаканы ўказальнік
на Нясвіж!
– Ну што, гарэзы, гатовыя да сустрэчы з Радзівіламі? – усмешліва
запыталася мама.
Алесік і Стэфка былі гатовыя. Напярэдадні яны прачыталі ў
інтэрнэце шмат інфармацыі пра нашых вялікіх князёў. I ўжо ведалі
багата слаўных імёнаў: Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Барба-
ра Радзівіл, Мікалай Казімір Радзівіл Рыбанька, Караль Станіслаў
Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, аўтарка шматлікіх п’ес
Францішка Уршуля Радзівіл…
Машына заехала ў горад. За акном паказаліся старыя камяніцы
і вулачкі. Яны прыпыніліся каля самай старой у Беларусі ратушы
1596 года – будынка, дзе месціліся гарадскія
ўлады. Праехалі магутную Слуцкую бра-
му 1690 года, якая раней служыла адным
з пяці ўездаў у горад. Збочылі да не-
верагоднай прыгажосці касцё-
ла Божага Цела, якому нядаўна
споўнілася 420 гадоў.
– У падзямеллі кас-
цёла, пачынаючы ад
1616 года пахаваныя
70 прадстаўнікоў роду
Радзівілаў, – распавёў
тата. – Гэта трэцяя па
велічыні пахавальня ў
Еўропе! А сам касцёл –
другі ва Усходняй Еўропе
помнік у стылі барока!..
42
Алесік і Стэфка не зусім уяўлялі сабе, што такое барока – вытан-
чаны архітэктурны стыль. Але сам факт, што гэта “другі ва Усходняй
Еўропе”, вельмі іх уразіў.
А вось і замак.
– Ого, які вялікі!.. – выгукнуў Алесік.
– Ого, які прыгожы!.. – прашаптала Стэфка.
– Гэта ж колькі трэба часу, каб тут парадак навесці!.. – задуменна
сказала мама.
– Думаю, што ў князя і княгіні для гэтага былі памочнікі! –
засмяяўся тата. – І нам жа з табой Алесік дапамагае парадкі ў хаце
наводзіць! Прапаную не губляць час і агледзець палац усярэдзіне!
Кампанія набыла квіткі, расплаціўшыся на касе банкаўскаю карт-
каю, – і патрапіла ў велічныя замкавая пакоі.
Хараство і веліч залаў уразілі Алесіка і Стэфку. Залатыя роспісы і
радзівілаўскія гербы з арламі, шыкоўная мэбля, рыцарскія панцыры,
старадаўнія карціны і рэчы…
– Гэта ж колькі ў іх грошай было!.. – задуменна сказаў Алесік. –
Цікава, а ў якім пакоі яны іх захоўвалі?..
Гэтыя развагі хлапчука пачула экскурсавод і падхапіла размову.
– Радзівілы заўсёды распараджаліся грашыма з розумам.
У асноўным яны ўкладалі грошы ў нерухомасць – набывалі палацы
і дамы. Таксама ў зямлю, золата, творы мастацтва… Да пэўнага мо-
манту частка багаццяў захоўвалася проста ў замку. Але ж гэта быў
небяспечны спосаб, таму што тады багацце было лёгка скрасці пад-
час чарговай вайны ці набегу ворагаў. Дагэтуль жыве легенда пра 12
залатых апосталаў, якіх пасля смерці Дамініка Радзівіла ў 1813 годзе
надзейна схаваў адзін з адміністратараў замка…
– І што, дагэтуль не знайшлі?.. – са спадзяваннем спытала
Стэфка.
– Не знайшлі!.. – абнадзеіла яе экскурсавод. – Хоць шукалі многія…
Магчыма, вам пашанцуе?..
– Ну добра, Радзівілы захоўвалі грошы ў замку – і гэтыя грошы
маглі скрасці ворагі, – працягнуў распытваць Алесік. – Няўжо такія
разумныя князі нічога не прыдумалі?
43
– Натуральна, прыдумалі!
– супакоіла яго экс-
курсавод. – Як толькі
ўзніклі банкі ў сучас-
ным разуменні гэтага
слова, Радзівілы тут
жа скарысталіся та-
кой магчымасцю – і
зрабілі банкаўскія
ўклады. Або, кажу-
чы іначай, размясцілі
грошы на дэпазіт. Дарэчы,
бліжэйшы ад Нясвіжа банк
быў у Баранавічах.
– Вось так проста ўзялі і аддалі грошы банкам?.. – з недаверам
спытала Стэфка.
– Не аддалі, а далі, скажам так, на захаванне, – патлумачыла экс-
курсавод. – Банк захоўвае грошы ў сябе і гарантуе іх цэласць. Значыц-
ца, нават калі бандыты скрадуць грошы з банка – ён будзе абавяза-
ны вярнуць іх уладальніку. Апроч таго, банк выплочвае ўладальніку
грошай працэнты за іх карыстанне. Напрыклад, вы паклалі ў банк 10
рублёў, а праз год банк аддае вам 12.
Па вачах Алесіка было зразумела, што ён гатовы несці грошы ў
банк хоць зараз. Або не грошы. Алесіку надта жыва ўявілася, як ён
прынясе ў банк адну цукерку, а праз тыдзень забярэ дзве. У гэты мо-
мант ён засумняваўся.
– А якая радасць банку ўзяць у мяне 10 рублёў, а аддаць 12? –
перапытаў ён.
– Вельмі проста. За той час, што грошы будуць у банку, банк можа
выдаць іх некаму ў крэдыт.
– Мае грошы?! – жахнуўся Алесік. – Некаму аддадуць?!
– Алесік, цішэй, гэтая цёця ў цябе нічога не забірае!.. – прашаптаў
тата.
– Дык вось, – працягнула экскурсавод. – Банк узяў у вас 10 рублёў,
паабяцаўшы аддаць 12. Потым некаму ён даў гэтыя ж 10 рублёў
з умоваю, што чалавек верне 14 – за тое, што карыстаўся гэтымі
44
грашыма доўгі час. У выніку банк аддае вам 12, а яшчэ 2 рублі –
заробак банка. У выніку ўсе задаволеныя: вы атрымалі працэнты,
іншы чалавек здабыў грошы на нейкую справу, а банк зарабіў
на гэтых аперацыях!
– Вялікі дзякуй за экскурсію, не будзем вас больш затрымліваць! –
усміхнулася дзяўчыне мама.
…Дарогаю назад Алесік і Стэфка гулялі ў банк. Алесік даў Стэф-
цы цукерку, а праз пяць хвілін запатрабаваў аддаць назад дзве.
Але тут умяшаўся тата:
– Алесік, калі б усе кліенты банкаў былі гэткія хітрыя, банкі б
даўно збанкрутавалі!.. Лепш ты пачынай збіраць грошы, якія мы
табе даем. Потым пакладзеш іх у банк – і будзеш за працэнты ку-
пляць колькі захочаш цукерак.
Пачаўшы марыць пра “колькі захочаш цукерак”, Алесік
заснуў. Следам заснула і Стэфка. Яны спалі і ўяўлялі сябе князямі
Радзівіламі, якія дзякуючы сваёй мудрасці і разважлівасці сталі
славутымі не толькі на ўсю Беларусь, але і на ўсю Еўропу ды ўвесь
свет!
45
Як Алесік навучыўся блінцы пекчы
Набліжалася Масленіца – свята, калі вясна змяняе зіму, і ўсе
ядуць бліны – сімвал вясновага сонейка. Ад школы была
арганізаваная экскурсія за горад – у аграсядзібу.
– Мама, а што такое аграсядзіба? – спытаўся Алесік дома.
– Гэта як невялікі гатэль у прыватным доме, дзе ўсё выканана ў
народным стылі і распавядае пра жыццё ў вёсцы, – патлумачыла
мама.
– У нас у школе арганізоўваюць экскурсію ў гэтую самую
аграсядзібу. Сказалі, будзем Масленіцу там сустракаць!
– Вельмі добра!.. – адгукнуўся з суседняга пакоя на іх раз-
мову тата. – Хоць пабачыш, як жылі нашыя продкі! А тое, апроч
смартфонаў і планшэтаў, нічога не ведаеш!..
Карацей, назаўтра бацькі выдалі Алесіку грошы на экскурсію –
ён здаў іх настаўніцы і быў унесены ў запаветны спіс.
46
…У назначаны дзень аўтобус рушыў за горад. Юныя экскурсан-
ты праехалі спачатку па трасе, потым звярнулі ўправа і цераз лес
даехалі да невялікай вёскі. На ўскраіне стаяў дагледжаны дом з ярка
пафарбаваным плотам.
– Вітаю гасцей!.. – выйшаў з брамкі чалавек у кашулі-вышыванцы
і саламяным брылі. Гэта быў гаспадар аграсядзібы “У Васіля”. А звалі
яго, вы ўжо здагадаліся, як? Канешне ж, Васіль.
– Праходзьце за мной, буду вам усё паказваць ды распавядаць, –
прамовіў спадар Васіль і павёў цікаўную малечу ў двор.
У двары ўсё было для дзяцей новае і нязнанае. Вось студня, над
якой даўжэзная палка на слупе – журавель, якая яшчэ па-беларуску
называецца асвер. Паколькі на канцы асвера было прымацаванае
на ланцугу вядро, Алесік здагадаўся: раней людзі гэтак даставалі са
студні ваду!
– Гэта як старадаўняя помпа! – патлумачыў спадар Васіль. – Але
тут не трэба ні матора, ні электрычнасці. На адным канцы асвера вя-
дро, на другім – груз. Атрымліваецца як у гушкалцы, калі чалавек на
адным канцы ўраўнаважвае чалавека на другім канцы. То бок, калі
ты нахіляеш гэты журавель і напаўняеш вядро вадою ў калодзежы
– то назад яно праз тую вагу вылятае практычна само – а ты толькі і
паспявай прытрымліваць, каб не разлiлося.
“Цуды! – падумаў сабе Алесік. –
Нашто тады людзі прыдумлялі
электрычнасць і ўсе гэтыя
помпы, калі ёсць бясплат-
ны і просты метад?!”
Далей у садзе
стаяла зацішная
альтанка, дзе, напэўна
ж, было хо-
раша пасядзець
цёплым летнім дзя-
нёчкам. Але цяпер
яшчэ ляжаў апошні
снег, таму Алесік з
сябрамі паглядзелі
альтанку толькі
47
здалёк. Між альтанкай і хатай стаяў сапраўдны воз – старадаўні,
з драўлянымі коламі, забранымі ў жалезныя абады. Воз здаваўся
такім магутным, што Алесіку падумалася: “І як гэта конь цягнуў яго,
ды яшчэ і з людзьмі!”
– Можна залезці і сфатаграфавацца! – дазволіў спадар Васіль.
Школьнікі тут жа ўсе да аднаго паслухаліся гэтай парады.
– За сядзібай у яры цячэ рэчка, – распавядаў спадар Васіль. – Яна
хоць і вузкая, але вельмі хуткаплынная. Таму на рэчцы мясцовыя
людзі даўно, яшчэ 100 гадоў таму, пабудавалі млын. Для чаго патрэб-
ны млын? Правільна: малоць зерне на муку! А чаму яго трэба бу-
даваць на рэчцы? Абсалютна слушна: каб хуткая вада сама круціла
механізмы – і млын працаваў. Бясплатная энергія ад прыроды!..
Алесіку зноў падумалася: але ж якія разумныя былі нашыя
продкі!.. Рэчка, млын – і вось табе бясплатны завод!
– Але як вам удалося ўсё гэта зрабіць? – запыталася ў спадара
Васіля настаўніца. – Гэта ж, пэўна, вялікія грошы патрэбныя?
– Сам бы ніколі не справіўся!.. – пасміхнуўся спадар Васіль. –
Бо і хата мая была не надта прыдатная для турыстаў, і падворак
48
вымагаў сродкаў для навядзення прыгажосці… Але калі я пабачыў
прапанову ад Белаграпрамбанка па падтрымцы аграсядзіб – адра-
зу ўявілася, што мне гэта па сілах! Падумаў таксама пра гэты млын:
напэўна ж, наведнікам будзе цікава!.. І наважыўся: узяў крэдыт у Белаграпрамбанку
спецыяльна для ўладальнікаў аграсядзіб – на вельмі
выгадных умовах. І пачаў справу: прывёў у парадах дом, аднавіў
млын, наладзіў абсталяванне, паставіў там печ для хлеба ці чаго
іншага. І цяпер магу на вачах кожнага госця спячы ў тым млыне хлеб
ці блінец! Маю сядзібу нават надрукавалі ў спецыяльным каталозе,
які распаўсюджваецца не толькі ў Беларусі, а і па ўсім свеце!
Дзеці гулі і горача абмяркоўвалі млын і ўсю аграсядзібу. Усе яны
ведалі, што такое хлеб і блінцы. Але калі некаторыя бачылі, як мама
пячэ бліны, то як ствараецца хлеб, не ведаў ніхто. Бо хлеб бацькі
заўсёды набывалі ў краме ўжо гатовы. Таму ў сярэдзіну млына ўсе
пайшлі з асаблівай ахвотай.
– Як я ўжо казаў, з жыта на гэтым млыне атрымліваецца мука.
З гэтымі словамі спадар Васіль усыпаў у механізмы млына вя-
дро зерня. Здаровыя дыскі засквірчэлі, праглынуўшы зерне – і праз
імгненне з ніжняй адтуліны пачала жменькамі высыпацца бела-
шэрая мука.
– Потым з мукі гатуецца рошчына. Каб не забіраць час, я
падрыхтаваў яе загадзя. Рошчына робіцца даволі густая, каб тры-
маць форму бохана і не расцякацца па печы.
Спадар Васіль дзвюма рукамі зачарпнуў з місы рошчыну,
сфармаваў бохан і на лапаце ўсадзіў яго ў печ.
Дзеці глядзелі на ўсё гэта як зачараваныя. Ніхто і падумаць не мог,
што хлеб пячэцца так цікава!.. На вачах цеста цямнела і румянілася,
утваралася хрумсткая скарынка… Нарэшце спадар Васіль дастаў з
печы гатовы хлеб і абвесціў:
– Зараз ён астыне – і кожны зможа паспытаць па кавалачку. А па-
куль што павучымся з вамі пячы бліны!
З гэтымі словамі спадар Васіль дастаў вялізную місу іншай рош-
чыны і папрасіў школьнікаў падзяліцца на пары. Заданне было дужа
адказнае. Адзін наліваў на патэльню цеста з місы і лапаткай размазваў
яго раўнамерна па коле. А другі на даўжэзнай чапяле засаджваў па-
тэльню ў печ. Потым трэба было лічыць да ста, выцягваць патэль-
49
ню на край печы, пераварочваць блінец – і засаджваць патэльню
назад. Паколькі патэльняў у спадара Васіля было тры, а печ была
даволі вялікая – то за паўгадзіны ўсе экскурсанты напякліся і наеліся
ўласнаручна спечаных блінцоў: хто з маслам, хто са смятанай.
Ну а большасць, вядома, з варэннем.
– Ад усіх нас хочам сказаць вам вялікі-вялікі “дзякуй” за та-
кую неверагодную цікавінку! – сказала напрыканцы настаўніца. –
І як вам толькі прыйшла ў галаву такая неверагодная ідэя – вучыць
наведнікаў пячы бліны!..
– Ведаеце, сам бы я ніколі не ўзяўся аднаўляць гэты млын. Хоць
ён вельмі прыгожы і стары, але ж і патрабаваў шмат грошай на ра-
монт. А калі банк даў мне крэдыт на такіх выгадных умовах – тады
я і паверыў, што ўсё магчыма. І не прагадаў, бо пасля аднаўлення
млына колькасць наведнікаў павялічылася ў разы! І большую част-
ку крэдыта я ўжо вярнуў банку!.. Таму і ўдаецца цяпер радаваць і
забаўляць турыстаў такой цікавінкай!
Настаўніца набыла ў спадара Васіля адметных сувеніраў –
гліняных магнітаў з выявай млына. І расплацілася банкаўскай карт-
кай, бо Белаграпрамбанк усталяваў у сядзібе “У Васіля” тэрмінал для
разлікаў карткаю.
Усе падзякавалі спадару Васілю, і аўтобус павёз падарожнікаў да-
дому. Алесік паціху еў свой кавалачак хлеба, які быў спечаны на яго-
ных вачах! І думаў: які ж харошы банк, што дапамог дзядзьку Васілю
зрабіць такую цікавінку!
А цяпер – хай мама запасаецца мукой ды малаком!..
50
Бацькі Алесіка вельмі любілі вандраваць. У цёплую пару года
яны амаль кожныя выхадныя бралі Алесіка, сядалі на машы-
ну і ехалі аглядаць славутыя мясціны Беларусі. Аднакласнікі
заўсёды з захапленнем слухалі аповеды Алесіка пра беларускія замкі,
храмы і палацы. Глядзелі фотаздымкі – і таксама хацелі пабываць у
гэтых цудоўных куточках нашай Радзімы.
Вось і гэтым разам тата абвесціў:
– Ну што, Алесік, паедзем у суботу ў самы стары беларускі горад?
Мы ж яшчэ не былі з табой у Полацку?..
У Полацку Алесік не быў, але чуў пра яго ў школе. Гэтаму го-
раду больш за 1150 гадоў – ён быў заснаваны ажно ў 862 годзе!
Як Стэфка займела ўласную
банкаўскую картку
51
Як гэта часта бывала, Алесік запрасіў з імі ў вандроўку сваю сяброўку-
аднакласніцу Стэфку.
…Дарога да Полацка пралягала па вельмі маляўнічых мясцінах.
Пад Лагойскам машына то ўздымалася на пагорак, то апускалася ў
лагчыну – нездарма тут збудавалі гарналыжны цэнтр! Каля Бягомля
Алесік і Стэфка пабачылі сапраўдны вялізны самалёт – ён стаяў на
скрыжаванні як помнік. У Лепелі яны сфатаграфаваліся каля адзінага
ў Беларусі помніка Цмоку – беларускаму міфалагічнаму перса-
нажу, які валодаў неверагоднай сілай.
А вось і Полацк! Магутная рака Заходняя Дзвіна раздзяляла го-
рад на дзве часткі, злучаныя мастамі. Над ракой стаяў неверагоднага
хараства Сафійскі сабор.
– Гэта самая старая пабудова ў нашай краіне! – сказаў тата. – Част-
ка сабора збудаваная яшчэ ў ХІ стагоддзі – амаль 1000 гадоў таму!
Што праўда, трыста гадоў таму злыя людзі ўзарвалі сабор – і нашыя
продкі былі вымушаныя адбудаваць яго нанова…
Яны пад’ехалі да сабора і агледзелі яго зблізу. Потым увайшлі
ўсярэдзіну. Аказалася, што праз 10 хвілін пачынаўся арганны кан-
цэрт.
– А карткаю можна расплаціцца за квіткі? – спытаў тата, дастаю-
чы з кашалька банкаўскую картку.
52
– Натуральна! Нашаму сабору хоць і амаль 1000 год, але ж мы су-
часныя людзі!.. – усміхнулася супрацоўніца.
– Як ты думаеш, колькі ў ім трубачак?.. – ціха запыталася Алесіка
Стэфка, аглядаючы арган.
– Думаю, тысяча… – разважаў Алесік.
– Тры тысячы дзевяцьсот пяць трубачак!.. – сказаў ім ціха тата, які
прачытаў гэтую інфармацыю на стэндзе.
Яны паслухалі канцэрт – і выйшлі на двор. Каля сабора тата
паказаў Алесіку Барысаў камень, на якім больш за 800 гадоў таму
князь Барыс выбіў крыж і словы: “Госпадзі, памажы рабу свайму Ба-
рысу”.
Потым яны паехалі ў Еўфрасіннеўскі манастыр, які заснавала бе-
ларуская святая Еўфрасіння Полацкая. У царкве, якую яна збудава-
ла больш за 860 гадоў таму, захавалася яе келля (пакойчык для жыц-
ця) і ўнікальныя фрэскі – малюнкі на сценах з выявамі святых. Сама
Еўфрасіння пахаваная ў суседнім саборы – пакланіцца ёй едуць
людзі з усёй Беларусі і нават з замежжа!
Потым мама, тата, Алесік і Стэфка
пайшлі гуляць па горадзе – і дайшлі да
плошчы, дзе праходзіла
нейкая дзея.
53
Аказалася, што гэта банк ладзіць свята для дзяцей!
– Ужо 8 год Белаграпрамбанк праводзіць спецыяльную рэклам-
ную акцыю “Расці вялікі!”, – распавядала ў мікрафон супрацоўніца
банка. – За гэты час юнымі ўкладчыкамі банка сталі больш за 25 ты-
сяч дзетак!
– Дваццаць пяць тысяч дзяцей… – уздыхнула Стэфка. – А я дагэ-
туль не стала…
Тата ўсміхнуўся:
– Стэфка, трэба будзе распавесці тваім бацькам, што гэта вельмі
проста і зручна! Мы Алесіку яшчэ год таму зрабілі!
Яны падышлі да супрацоўніцы банка. Тата важна запытаўся:
– Раскажыце, калі ласка, гэтай юнай паненцы, як стаць укладнікам
вашага банка?..
Супрацоўніца звярнулася да Стэфкі:
– Няма нічога прасцей! Тваім бацькам трэба звярнуцца ў бліжэйшае
аддзяленне банка – і супрацоўнікі памогуць ім гэта зрабіць!
Можна аформіць дзіцячую картку як дадатак да “дарослай” карткі. А
таксама адкрыць рахунак на тваё імя. Наш банк клапоціцца пра сваіх
юных кліентаў – каб калі яны стануць дарослымі,
то заставаліся і далей нашымі сябрамі!
Стэфка ўжо ўяўляла, як атрымае ўласную
банкаўскую картку, на якой будзе напісанае
яе імя. Аднакласніцы лопнуць ад зайздрасці!..
Толькі ўявіць: яна, Стэфка, прыходзіць у кра-
му, выбірае якіх хоча цукерак – і на касе
расплочваецца ўласнай карткай!..
– А як зрабіць, каб гэтая мала-
дая паненка не патраціла ўсе грошы
за адзін дзень?.. – ціхенька спытаў тата ў
супрацоўніцы банка.
– Можна ўсталяваць ліміт – напры-
клад, 5 рублёў за дзень, – ціхенька адказала
супрацоўніца.
І ўжо ўголас працягвала распавядаць пра
асаблівасці дзіцячага ўкладу.
54
– Нягледзячы на тое, што ўклад гэты дзіцячы, умовы па ім дарос-
лыя – і вельмі выгадныя! Напрыклад, бацькі атрымліваюць “дарос-
лую” крэдытную картку на спецыяльных умовах. Апроч гэтага, кож-
ны год дзіця атрымлівае на Дзень народзінаў падарунак ад банка!
– А які падарунак? – не стрымалася Стэфка.
– Гэта можа быць мяккая цацка-паўтаралка, заплечнік, кепка,
майка, спартовы інвентар… – пералічвала супрацоўніца банка.
– Заўтра ж павяду бацькоў у банк!.. – дзелавіта заявіла Стэфка.
– І да ўсяго яшчэ варта дадаць, што такі рахунак у будучыні
дае права скарыстацца крэдытам на навучанне “Студэнцкі”. Ты ж
пойдзеш вучыцца ва ўніверсітэт? – звярнулася дзяўчына да Стэфкі.
– Канешне! – выгукнула дзяўчынка. – Калі я вырасту, то стану
супрацоўніцай банка! Напэўна, гэта самая цікавая прафесія ў све-
це!..
Надыходзіў вечар – прыйшоў час выпраўляцца дахаты. Дарогаю
мама спытала ў Стэфкі:
– Ну што, не шкадуеш, што з намі паехала?..
– Што вы! – усклікнула Стэфка. – Столькі цікавінак пабачыла!
Яшчэ і даведалася, як займець уласную банкаўскую картку!..
– Бачыш, колькі новага!.. – засмяяўся тата. – Вернешся дадому –
вядзі бацькоў у банк! Аформяць табе картку – будзеце з Алесікам
крутыя ўладальнікі банкаўскіх картак!
Машына плаўна ехала па трасе, Алесік і Стэфка абмяркоўвалі па-
бачанае за дзень. І Стэфка ўжо жыва ўяўляла сабе, як трымае ў ру-
ках прыгожую картку Белаграпрамбанка, на якой напісанае яе імя –
Стэфка.
55
Алесік – сучасны хлопец. Мае смартфон, з якім можа
абыходзіцца хоць з заплюшчанымі вачыма. Калі зробіць
урокі – то гадзіна ў інтэрнэце ягоная. І нават памятае пін-код
ад мамінай банкаўскай карткі, каб дапамагаць ёй расплочвацца ў
краме ці здымаць грошы ў банкамаце. Але ведае, што яго нікому
нельга казаць. Толькі маме.
Карацей, калі што трэба дапамагчы з тэхнікаю – звяртайцеся
да Алесіка.
– У суботу ў тваёй бабулі Дзень нараджэння, – нагадаў Алесіку
тата. – І мы з мамай вырашылі зрабіць ёй незвычайны падарунак:
адкрыць ёй у Белаграпрамбанку пакет “Клопат”*.
Алесік адразу ўявіў супрацоўнікаў банка, якія пераводзяць
бабулю цераз дарогу, мыюць ёй падлогу і слухаюць яе аповеды
пра партызанаў.
Як Алесік клапаціўся пра бабулю
* “Клопат” – рус. “Забота”.
56
– Думаю, што для гэта-
га ў яе ўсё-ткі ёсць мы!.. –
засмяяўся тата, пачуўшы
развагі сына. – Але гэтая
паслуга дае шмат іншых
цікавінак. Напрыклад, у
дадатак да пенсійнага рахун-
ку бабуля бясплатна атрымае
банкаўскую картку “Белкарт”.
І зможа не насіць з сабой у краму і
на пошту кашалёк – разлічвацца карткаю.
– Тата, – па-даросламу сур’ёзна сказаў Алесік. –
Як ты сабе гэта ўяўляеш? Бабуля часам спрабуе тэ-
лефанаваць нам па пульце ад тэлевізара! Яна буд-
зе баяцца банкамата, як агню! І ніколі ў жыцці не
дасць сваю картку для разліку касіру ў краме!..
– Вось для гэтага нам і спатрэбяцца твае веды і
талент, Алесік, – заўважыў тата. – Ты навучыш ба-
булю ўсім гэтым простым рэчам! Ёй будзе сорамна
прызнацца табе, любімаму ўнуку, што яна баіцца
і саромеецца ўсяго гэтага!
Алесік хутка скеміў, якая важная задача паўстае перад ім. І адказаў,
як адказвалі звычайна супергероі ў фільмах.
– Усё будзе выканана ў найлепшым выглядзе, сэр!
Засталося пераканаць бабулю пайсці ў банк і адкрыць рахунак
для пакета “Клопат”. Але тата добра ведаў, якая бабуля цікаўная.
– Бабуля! – прамовіў з парога Алесік. – Збірайся, пойдзем табе па-
дарунак на Дзень народзінаў выбіраць!
Бабуля спачатку запярэчыла:
– Ой, ну што вы, не пераймайцеся так, нічога не трэба! Вы
прыйшлі – вось і падарунак.
Але ўгаворваць давялося нядоўга – цікаўнасць узяла верх.
Прайшоўшы да канца вуліцы і апынуўшыся перад прыгожым су-
часным будынкам, бабуля спачатку нічога не зразумела.
– Банк? Але навошта нам сюды?
– Мама, гэта сюрпрыз! – яшчэ больш заінтрыгаваў яе тата.
57
– Калі ласка, мы хочам адкрыць пакет “Клопат” для гэтай
шаноўнай спадарыні, – заявіў Алесік супрацоўніцы банка. – Каб ёй
больш не трэба было забіраць пенсію самастойна, а каб пенсія пасту-
пала ёй на рахунак!
У гэты момант бабуля адчула сябе каралевай Бонай Сфорцай,
якую абхаджвалі слугі!
Супрацоўніца банка ўважліва і падрабязна распавяла бабулі пра
ўсе асаблівасці пакета “Клопат”. Бабуля ажно не верыла – думала,
што ўсё гэта розыгрыш да Дня народзінаў. Але ж не – усё аказалася
праўдай.
– Напрыклад, калі ў вас пенсія 300 рублёў – і вы не будзеце ме-
сяц здымаць яе з рахунка, то атрымаеце ў выглядзе працэнтаў яшчэ
6 рублёў. А калі, скажам, ашчадзіце на рахунку 500 рублёў – то з іх
атрымаеце ўжо 11 рублёў праз месяц. А праз год – сто пяцьдзясят
рублёў! – апавядала бабулі супрацоўніца банка.
58
Выглядала, што бабуля ўжо ў думках плануе паездку ў санаторый
на Нарач за сэканомленыя грошы.
– І гэта яшчэ не ўсе перавагі, – працягвала супрацоўніца. – У пэўнай
сетцы аптэк, расплочваючыся нашай карткаю, вы атрымліваеце
зніжку ад сумы чэка!
– А вось гэта зусім някепска!.. – узрадавалася бабуля. – Ведаеце,
колькі дактары прапісваюць мне розных пігулак і мікстураў?!
Супрацоўніца банка ўсміхала так, нібыта ведала, – і працягвала.
– Апроч гэтага, у якасці прыемнага падарунка вы атрымліваеце
падпіску на адно друкаванае выданне на ваш выбар з прапанаванага
банкам спісу.
У гэты момант бабуля адчула сябе сапраўднай багацейкай –
столькі ўсяго!..
Дакументы былі падпісаныя – і сямейнікі адправіліся дахаты есці
торт і святкаваць народзіны бабулі.
– Бабуля, але і гэта яшчэ не ўсё! – важна заявіў Алесік. – Цяпер на
твой мабільнік, які мы падарылі табе ў тым годзе, будуць прыходзіць
эсэмэскі, што пенсія паступіла на рахунак. І гэта – абсалютна бя-
сплатна!
– Вось і будзе нарэшце нагода навучыцца чытаць эсэмэскі!.. – за-
смяялася бабуля. – А то ўсё пішчыць гэты ваш мабільнік, а што хоча –
няясна!
– Бабуля, я навучу цябе чытаць эсэмэскі – і ты будзеш самая су-
часная бабуля ў свеце! – запэўніў яе Алесік. – А яшчэ… Ты не паве-
рыш!
– Я і ва ўсе папярэднія цуды яшчэ не веру!.. – адгукнулася бабуля.
– Ты ж ведаеш, што такое інтэрнэт?.. – зайшоў здалёк Алесік.
– Але ж ты думаеш, што я зусім ужо нічога не ведаю!.. – жар-
там абурылася бабуля. – Інтэрнэт – гэта твой кампутар, які ты мне
прыносіў, каб паказаць здымкі з адпачынку на моры.
Алесік вырашыў не заглыбляцца ў тлумачэнні, што такое інтэрнэт
насамрэч. А адразу здзівіць бабулю дарэшты.
– Дык вось, цяпер я буду прыходзіць да цябе з тым кампутарам –
і мы будзем праз яго плаціць і за тваю кватэру, і за святло, і за тэлефон…
59
– А на рэшту замаўляць цукеркі ў інтэрнэт-краме!.. – ціхенька
хіхікнуў тата. Добра, што бабуля не пачула гэтага.
З гэтага дня жыццё бабулі кардынальна змянілася. Алесік
навучыў яе расплочвацца карткаю ў краме, а пры неабходнасці зды-
маць грошы ў банкамаце. Выявілася, што гэта зусім не страшна –
і нават цікава!
Ужо праз месяц бабуля была галоўнай зоркай на лавачцы з
суседкамі. Спрактыкаваным жэстам яна выцягвала мабільнік з кішэні,
надзявала акуляры і важна казала:
– О, прыйшла эсэмэска, што пенсію пералічылі! Трэба патэлефа-
наваць унуку, каб прыносіў інтэрнэт – будзем за хату і электрыч-
насць плаціць. Таксама пайду ў аптэку – лекі са зніжкаю набуду.
І пачытаю часопіс, на які мяне бясплатна падпісаў банк!..
Яе сяброўкі, іншыя бабулькі, толькі пераглядаліся ды перашэптваліся:
але ж якая яна важная зрабілася!
– А ўсяго толькі і трэба было – раз у банк схадзіць!.. – адказвала
ім на гэта бабуля.
60
У першы дзень доўгачаканых летніх вакацый Алесік з бацькамі
паехалі ў госці да бабулі і дзядулі, якія жылі ў вёсцы далёка за
Мінскам – амаль каля Брэста. А гэта 300 кіламетраў дарогі!
Вандроўцы былі радыя ўсе. І бабуля з дзядулем, якія ўжо некалькі
месяцаў не бачылі ўнука. І мама, якая спадзявалася троху адпачыць ад
штодзённага клопату. І тата, якому не цярпелася выпрабаваць новы
фотаапарат, набыты за атрыманыя з банкаўскага ўкладу працэнты.
Для гэтага тата адмыслова запланаваў па дарозе ў вёску заехаць да Ка-
мянецкай вежы ды ў Косаўскі замак – і фотасесію зладзіць, і паказаць
Алесіку беларускія гістарычныя мясціны. Ну а больш за ўсіх радаваўся
Алесік, калі ўяўляў, якімі цудоўнымі прысмакамі на працягу ажно
двух тыдняў яго будуць частаваць клапатлівыя бабуля і дзядуля.
Як банкаўская картка дапамагла
ў цікавай вандроўцы
61
– Засынай, Алесік, – пяшчотна сказала яму мама. – Дарога доўгая,
тры гадзіны ехаць. Як прыедзем – мы цябе пабудзім.
Не паспеў Алесік схіліць галаву, як адчуў, што нехта настойліва
кратае яго за плячо. Расплюшчыўшы вочы, ён ахнуў – каля машыны
над ім высілася высачэзная круглая вежа з чырвонай цэглы.
– Што, уражвае? – засмяяўся тата, які ўжо выйшаў з машыны і
напоўніцу шчоўкаў новым фотаапаратам. – Амаль трыццаць метраў
у вышыню!
– А трыццаць метраў – гэта колькі? – перапытаў сонны Алесік.
– Ну, гэта прыкладна як дзевяціпавярховы дом… – адказаў тата. –
Або як дваццаць пяць Алесікаў!
Дваццаць пяць Алесікаў у вышыню ўразілі Алесіка больш, чым
дзевяціпавярховы дом. Вежа адразу падалася яму бясконца высокай,
да самага неба.
– А ведаеш, якой таўшчыні тут сцены?.. – сказаў тата. – Два з па-
ловай метры! Гэта два Алесікі, якія ляжаць у ложку!
І каб здзівіць Алесіка дарэшты, тата вырашыў назваць узрост гэ-
тай унікальнай вежы.
– А ведаеш, Алесік, колькі ёй гадоў?..
Больш за 740!
Алесік ажно рот раскрыў ад здзіўлення.
Дзядулю, да якога яны ехалі, было 82 –
і Алесіку здавалася, што дзядуля яшчэ
дыназаўраў памятае. Таму 740 гадоў
вежы ён не змог нават уявіць!
– А як там маглі жыць людзі, калі
амаль няма вокнаў – там жа мусіць
быць зусім цёмна? – запытаўся Алесік.
– Гэта абарончая вежа, а тое, што
ты назваў вокнамі, – гэта байніцы, –
хітравата пасміхнуўся тата. – Адтуль
на ворагаў скідалі камяні ды пускалі
стрэлы. А таўшчыня сценаў надзейна
абараняла тых, хто знаходзіцца ўсярэдзіне.
Хадзем падымемся!..
62
Алесік з бацькамі
агледзелі вежу, набылі
квіткі ў касе – бо сёння
вежа з’яўляецца музеем.
Потым прайшлі па павер-
хах, дзе пабачылі цікавую
экспазіцыю: макеты вежы ў
розныя гістарычныя часіны,
зброю, рыцараў… Падняліся
на дах.
– Якая прыгажосць! –
усклікнула мама.
Напраўду, з трыццаціметровай
вышыні адкрываўся фантастыч-
ны краявід з навакольнымі паля-
мі і лясамі, а сам Камянец выг-
лядаў казачным мястэчкам.
Спусціўшыся ўніз, сям’я
захацела набыць сувеніры з вы-
явай гэтага неверагоднага помніка беларускай архітэктуры. Сярод
магніцікаў і значкоў стаяў драўляны макет вежы.
– Мама! – Алесік пацягнуў яе да макета. – Вы ж з татам якраз
абяцалі мне падарыць што-небудзь за добрае сканчэнне чвэрці!..
– Я не ведаю… – мама збянтэжана пералічвала грошы ў кашаль-
ку. – Я не супраць, але я амаль не брала наяўных грошай – толькі,
каб падсілкавацца ў якой кавярні па дарозе…
– Гэта не праблема, спадарыня!.. – адгукнуўся прадавец. – Цяпер
мы маем спецыяльны тэрмінал ад Белаграпрамбанка, таму вы можа-
це хутка і зручна разлічыцца карткаю!..
– А ў мяне з сабою ёсць банкаўская картка, куды якраз учора
пералічылі заробак, так што будзе табе вежа, Алесік, – падышоў
тата.
Тата працягнуў картку гандляру, той увёў на тэрмінале патрэб-
ную суму. Потым даў тату ўвесці пін-код – без гэтага грошы з карткі
ніхто зняць не можа. Таму пін-код трэба ўводзіць так, каб ніхто яго
не бачыў. Інфармацыя пра зняцце грошай імгненна перадалася праз
63
інтэрнэт у банк. Тэрмінал пікнуў, з яго вылез чэк – гэта азначала, што
ўсё ў парадку.
– Калі ласка, вашая пакупка!.. – гандляр працягнуў Алесіку вежу
ў пакеціку і чэк з тэрмінала.
– Дзякуй! – адказаў Алесік, а сам сабе падумаў: “Але ж і зручна
гэта – не трэба насіць з сабой шмат грошай, пералічваць іх…”
Яны селі ў машыну і паехалі далей.
– Бачыш, – сказаў тата, – як зручна мець картку?.. Бо кашалёк мож-
на згубіць або яго могуць скрасці. А з карткі – нават калі і згубіш або
яе скрадуць – без твайго пін-кода ніхто не зможа забраць твае грошы.
Да таго ж, калі картка знікла – трэба адразу патэлефанаваць у банк,
і яе заблакуюць. А потым выдадуць табе новую. А яшчэ банкаўскай
карткай можна разлічвацца і за мяжою – тады не даводзіцца шукаць
мясцовыя абменнікі, каб памяняць грошы на нацыянальную валюту.
– Цікава, ці ведалі пра гэта бацькі Стэфкі – яны якраз учора
выправіліся ўсёй сям’ёй на мора ў Балгарыю… – уголас разважаў
Алесік.
– Думаю, што ведалі, – пасміхнуўся тата. – Бо мама Стэфкі
настолькі ж часта забываецца дома наяўныя грошы, як і нашая мама!
Я не сумняюся, што тата Стэфкі абавязкова ўзяў з сабою банкаўскую
картку!.. Тым больш, што ёй можна расплаціцца і за гатэль, і за вячэ-
ру ў рэстарацыі, і за што хочаш.
Неўзабаве яны прыехалі ў Косаўскі палац магнатаў Пуслоўскіх,
збудаваны амаль 200 гадоў таму. Кажуць, некалі падлога ўваходнай
залы была зробленая з тоўстага шкла. А пад ім плавалі розныя
дзівосныя рыбы – здзіўлялі гасцей.
– Сапраўдны замак з вежамі!.. – у захапленні сказаў Алесік.
Палац знаходзіўся на аднаўленні, таму яны здолелі агледзець яго
толькі вонкава. Тата шматкроць сфатаграфаваў гэты выбітны помнік
архітэктуры. А потым яны пайшлі абедаць у кавярню непадалёк.
– Гэта ж трэба! – абураўся ён. – Такі эфектны двухсотгадовы па-
лац! Такая файная суседняя сядзіба, дзе нарадзіўся славуты беларускі
герой Тадэвуш Касцюшка! Цудоўныя выйшлі здымкі, а пахваліцца
перад сябрамі не магу – знянацку адключылі інтэрнэт на планшэце.
А пакласці грошы тут і няма дзе…
64
– Ты ж мяне сам навучаў, што
дзякуючы банкаўскай картцы і
мабільнаму банкінгу ўсе пла-
цяжы можна рабіць проста
з мабільніка!.. – прыгадала
мама.
– Геніяльна! – усклікнуў
тата. І, заўважыўшы здзіўлены
позірк Алесіка, растлумачыў.
– Банк дае магчы-
масць злучыць рахунак з тваім
нумарам мабільнага тэле-
фона або інтэрнэт-лагінам –
гэта называецца мабільным
альбо інтэрнэт-банкінгам
адпаведна. І праз увядзенне
сакрэтнага пароля на сваім тэлефоне або на сайце
банка можна аплаціць шмат якія паслугі – напрыклад, інтэрнэт, тэ-
лефонную сувязь альбо нават квіткі ў цырк!..
Паабедаўшы, яны расплаціліся карткай – аказалася, што ў кавярні
таксама стаіць банкаўскі тэрмінал.
…Ужо ўвечары ў вёсцы Алесік распавядаў бабулі з дзядулем за
цёплай вячэраю, як прайшла сямейная вандроўка па гістарычных
мясцінах. Асабліва бабулю і дзядулю здзівіла, што нават у далёкіх ад
Мінска кутках ужо прымаюць банкаўскія карткі! І што нават непада-
лёк іх вёскі можна лёгка аплаціць сувязь проста седзячы ў кавярні!..
– Я чуў, што банк шмат каму дапамагае! – адгукнуўся дзед. – Наш
сусед Міхалыч цяпер заняўся, як гэта… агратурызмам! Цяпер да яго
прыязджаюць людзі адусюль, каб паглядзець, як ён кошыкі пляце ды
дранікі гатуе. А ўсё таму, што Белаграпрамбанк даў яму крэдыт на
гэтую справу. Дык Міхалыч і мэблю прыгожую драўляную набыў,
каб турысты пераночыць маглі. І альтанку ў двары змайстраваў. І воз
новы для каня вырабіў – кажа, гэта карэта, турыстаў катаць!..
…Алесік без перапынку апавядаў бабулі і дзядулю пра банк, пра
пластыкавыя карткі, пра плацяжы праз тэлефон ды інтэрнэт… Бабу-
ля і дзядуля разумелі не ўсё, але дакладна ведалі: такога разумнага
ўнука больш ні ў кога няма!
65
Банк – гэта месца, дзе дарослыя могуць захоўваць свае грошы
(аформіць уклад) або пазычыць грошы (узяць крэдыт). У банку можна
здзяйсняць розныя грашовыя аперацыі: ад аплаты паслуг да пераводу
грошай у іншую краіну. У Беларусі дзейнічае каля трыццаці банкаў.
Над усімі банкамі стаіць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Банкаўская картка – гэта кавалак пластыку, які паводле сваіх
функцый вельмі нагадвае звычайныя грошы. Па картцы можна на-
быць усё, што патрэбна чалавеку. Галоўнае, каб у тым месцы, дзе
разлічваецца чалавек, была спецыяльная прылада (тэрмінал), які
прымае аплату па картцы. Картку можна аформіць не толькі на да-
рослага, але і на дзіця.
Банкамат – гэта прылада, праз якую можна зняць грошы з ра-
хунка або здзейсніць розныя грашовыя аперацыі (аплаціць тэлефон,
Інтэрнэт, кватэру).
Валюта – гэта грошы розных краін свету. Напрыклад, у Аме-
рыцы выкарыстоўваюцца долары. Для нас долары – валюта, а для
амерыканцаў валютай будуць беларускія рублі (як і грошы любой
іншай краіны). Кошт адной валюты ў дачыненні да іншай называ-
юць курсам валют.
Дзіцячы фінансавы слоўнічак
66
Грошы – гэта тое, за што чалавек можа набыць усё, што яму патрэб-
на: ежу, адзенне, цацкі, лекі і многае іншае. Нашыя грошы завуцца
беларускімі рублямі. Яны бываюць у выглядзе манет (ад 1 капейкі
да 2 рублёў) і ў выглядзе папяровых грошай (купюраў, банкнот) –
ад 5 да 500 рублёў. Таксама ў нас папулярныя безнаяўныя грошы –
гэта значыцца, людзі актыўна карыстаюцца банкаўскімі пластыкавымі
карткамі.
Інтэрнэт-банкінг – гэта такі сайт у Інтэрнэце, праз які можна, не
заходзячы ў банк, здзяйсняць самыя розныя аперацыі. Для падклю-
чэння да інтэрнэт-банкінгу трэба мець банкаўскую картку, а такса-
ма спецыяльны лагін і пароль.
Інфакіёск адрозніваецца ад банкамата толькі тым, што не выдае
наяўныя грошы. Усе іншыя функцыі, уключна з плацяжамі і пра-
веркаю балансу, тыя самыя. Інфакіёскі добрыя тым, што займаюць
менш месца і не патрабуюць такой узмоцненай аховы, як банкама-
ты. Што праўда, існуюць інфакіёскі, дзе можна заплаціць не толькі
карткаю, але і наяўнымі — устаўляючы купюры па чарзе ў патрэбную
адтуліну. За такімі кіёскамі, безумоўна, сочаць больш уважліва, каб
ніхто не спакусіўся скрасці ўнесеныя туды грошы.
Крэдыт – гэта грошы, якія банк пазычае чалавеку. Праз пэўны
час трэба будзе аддаць гэтыя грошы банку, а таксама заплаціць звыш
гэтага працэнты – своеасаблівую плату за тое, што карыстаўся гра-
шыма.
Крэдытаатрымальнік – гэта чалавек, які ўзяў крэдыт у банку.
Пін-код – гэта набор з чатырох лічбаў, які выдаецца разам з карт-
каю. Гэта своеасаблівы пароль, пры дапамозе якога можна зняць
грошы з карткі ў банкамаце, а таксама зрабіць пакупкі ў месцах, дзе
прымаюць аплату карткаю. Пін-код трэба запомніць і нікому не ка-
заць.
Уклад / Дэпазіт – гэта грошы, якія людзі захоўваюць у банку дзе-
ля іх ашчаджэння і памнажэння. За гэта банк выплочвае людзям пра-
цэнты – дадатковыя грошы звыш той сумы, якую яны паклалі ў банк.
Адкрыць уклад можна не толькі на дарослага, але і на дзіця.
Укладчык – гэта чалавек, які захоўвае грошы ў банку (аформіў
уклад).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.