У школе рабілі дзежкі з…запалак

бочкиНастаўнікі пачатковых класаў у Горскай базавай школе будуюць сваю працу з дзецьмі на тэматычных праектах. Цягам навучальнага года рэалізуецца некалькі навучальных праектаў. Такім чынам, вучні атрымліваюць вычарпальные веды па розных галінах жыцця і быту.
Чарговы праект называўся “Беларускія рамёствы”. Знаёміліся з нацыянальнымі традыцыямі ў галіне ткацтва, бондарства, выцінанкі і г.д. У школу запрасілі бацькоў, якія ахвотна паўдзельнічалі ў праекце – вышывалі, вязалі. Захапіліся бондарствам ды тут жа пачалі майстраваць дзежкі. Адну дзежку паспрабавалі зрабіць нават з запалак. Не важна, з чаго, галоўнае было прадэманстраваць сам працэс гэтага даволі складанага рамяства. Арганізавалі выставу работ “Беларускія промыслы”, на якую сабралі па вёсцы сукно льняное, можа, стогадовае, вышыванкі, вырабы з лазы, ганчарства, кузню. Дзеці наведалі лепельскі дом рамёстваў і правялі турнір знаўцаў “Беларускія рамёствы”.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.