У лепельскай “Жамчужыне” лечаць воднай гімнастыкай…

бассейн У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына” спецыяліст-інструктар па медыцынскай рэабілітацыі і лячэбнай фізкультуры Ангеліна Пінчук распрацавала серыю ўрокаў гімнастыкі ў вадзе. Аквааэробіка садзейнічае пахудзенню і падняццю жыццёвага тонусу, трэніруе нервовую сістэму. Цэнтр набыў новае абсталяванне для лячэбнага масажу — вібрамасажныя апараты, пнеўмамасажор, масажнае крэсла, вуглякіслыя ванны, Такім чынам пашырылася магчымасць лячэння хваробаў канечнасцяў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, кровазвароту і іншых.жемчужина
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.