У Лепельскай гімназіі імя Ерашова вырашылі “прыручыць” камп’ютар…

13425968402693У Лепельскай гімназі вырашылі “прыручыць” камп’ютар, каб ён не калечыў дзіцячыя душы, а ўзбагачаў інтэлект. Тут на ўроках англійскай мовы, якія вядуць настаўнікі Вольга Кузняцова і Кацярына Заяц, практыкуюцца віртуальныя формы заняткаў. Вольга Мікалаеўна стварае veb-квесты – праблемныя задачы з элементамі гульні. Вучні займаюцца даследаваннем, збіраюць неабходны матэрыял, робяць справаздачу ў формах дыскусіі, “круглага стала”, інтэрв’ю, маналогу і г.д.
Кацярына Аляксандраўна падтрымлівае цесныя стасункі са “Згуртаваннем настаўнікаў Аляксандраўскага раёна”. Да творчага супрацоўніцтва з расійскай суполкай далучылася і калега. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе прэзентацый “Its my summer life”, сталі прызёрамі фестывалю-конкурсу “Inglish art festival”, перамаглі ў сеткавым праекце ў форме ЕГЭ “OUR PLANET”.
Зараз гімназісты сумесна са сваімі расійскімі калегамі ўдзельнічаюць у сеткавым праекце “Чароўны свет замежнай літаратуры” – ствараюць “плэйкаст” (музычную паштоўку) і электронную насценгазету, робяць буклет у “гугле”.
Настаўнікі занялі другое месца ў конкурсе электронных партфоліо.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.