У вёсцы Аношкі, на Лепельшчыне, паставілі «народны помнік»…

IMG_1397 У Аношках паставілі «народны помнік» у гонар землякоў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну. Ініцыятыва жыхаркі вёскі Надзеі Жальнерэне, чый бацька загінуў у гады вайны, была ўхвалена аднавяскоўцамі, падтрымана мясцовымі энтузіястамі. Сродкі на помнік збіралі, як кажуць, «усім светам», як мясцовыя жыхары, так і дачнікі. Нават з далёкай Латвіі прыйшоў перавод.

Фундамент дапамагалі закладваць вучні Слабадской школы Мікіта Баравік, Міхаіл Босы, Юрый Малаханаў, Сяргей Падабед і Яраслаў Тухта.

На гранітнай пліце ў цэнтры вёскі выгравіраваны васямнаццаць прозвішчаў жыхароў Аношак і суседняга хутара Краснаўка.

Уладзімір МІХНО.

На здымках: школьнікі закладваюць фундамент «народнага помніка».

IMG_1392

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.