Уникальная выставка лепельского художника Леонида Мастинского в Центре ремесел

dsc_0043dsc_0002dsc_0014dsc_0028dsc_0032dsc_0034dsc_0036Яшчэ са старажытных часоў чалавек імкнуўся спасцігаць мастацтва. Хтосьці літаратурнае, музычнае, тэатральнае, іншыя — выяўленчае. Да апошняй катэгорыі адносіцца і наш герой.

Леанід Масцінскі — самадзейны мастак, напісаў каля 80 карцін. Працуе, можна сказаць, ва ўсіх жанрах, але перавагу аддае партрэтам і пейзажам. У цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё цікавай і пазнавальнай персанальнай выставы Леаніда Маркавіча пад назвай “Мастак — дзіўны чалавек”, якая прысвечана яго дзеду Сяргею.

Давялося пабываць на мерапрыемстве, разам з усімі прывітаць аўтара і сказаць яму шчырыя словы падзякі за падораны настрой. У гэты дзень прысутныя віншавалі мастака, жадалі яму творчага натхнення, жыццёвага аптымізму і моцнага здароўя. Таксама ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Леаніду Маркавічу была ўручана падзяка за актыўную творчую дзейнасць, уклад у захаванне культурнай спадчыны і мастацкага развіцця горада і раёна.

Наведаць выставу можна ў Цэнтры рамёстваў да 17 лістапада.

Больш падрабязны матэрыял чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.