В Лепеле состоялся показ моноспектакля Национального академического драматического театра имени Якуба Колоса

e78c94fb-429f-43ba-9545-e16d16a4044aЗусім хутка Беларусь адзначыць вялікае свята — Дзень Перамогі. У гэтыя дні мерапрыемствы, прысвечаныя да 9 мая, становяцца аднымі з самых галоўных у раёне.

? Напярэдадні свята на сцэне Лепельскага раённага Дома культуры адбыўся паказ монаспектакля Нацыянальнага Акадэмічнага Драматычнага Тэатра Якуба Коласа «Незагойная рана»

Пастаноўка прысвячалася падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаўся з трох навел.

☑️Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.

✅Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.

☑️Трэцяя  – «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

☝️Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Зінаіды ГУРБО.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.

☝️У галоўнай ролі — Зінаіда ГУРБО.

Калі вы не сталі гледачом пастаноўкі, раім перачытаць творы нашых знакамітых пісьменнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.