В лепельском приюте на Новый год произошло волшебство…

deti-rasskazyvayut-stixi-dedu-morozu

viktor-azarenok-i-mixail-chesnokov

dsc_0060

ina-banko-vruchila-sertifikat

dsc_0007

dsc_0082

dsc_0020

dsc_0021

dsc_0069dsc_0030Педагогі і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра адсвяткавалі Новы год. Традыцыйны ранішнік напярэдадні гэтага казачнага свята прайшоў пры ўдзеле гасцей, улічваючы ўсе меры перасцярогі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

А гасцей сабралася нямала. Пакуль ішлі апошнія прыгатаванні, дырэктар установы Міхаіл Часнакоў правёў экскурсію па будынку. Трэба сказаць, што за 2020 год тут зроблена вельмі шмат, каб дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, адчувалі сябе ўтульна. Пакоі для хлопчыкаў і дзяўчынак змянілі сваё аблічча: светлага колеру сцены, падвясная столь, заменена ўся мэбля. У пакоі для самых маленькіх яркія колеры ўзнімаюць адразу настрой, дапаўняюць дзіцячую атмасферу малюнкі на сценах і ўтульныя ложкі.

На калідоры пасцелены новы лінолеум. Аднак больш за ўсё мяне ўразіла зала для заняткаў фізкультурай і спортам. Вялікі батут, трэнажор для сілавой нагрузкі, тэнісны стол і шмат чаго іншага — усё для заняткаў спорту і здароўя.

На кухні таксама ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, каб ежа для дзетак атрымлівалася карысная і смачная.

На 2021 год таксама ў работнікаў цэнтра вялікія планы — зрабіць рамонт у санітарных пакоях. Ужо закуплены душавыя кабінкі, люстры. Засталося набыць ракавіны. Хутка гэтыя памяшканні будуць камфортнымі і выглядаць па-сучаснаму. Трэба адзначыць, што ўсё гэта зроблена дзякуючы падтрымцы мясцовай улады і спонсарскай дапамозе.

Свята ля ёлкі

Дзеці прымалі ў гэты дзень віншаванні і падарункі ад райвыканкама, прадстаўнікоў 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і 231 артылерыйскай брыгады, Лепельскага раёна газазабеспячэння ПУ «Чашнікігаз» ВРУП «Віцебскаблгаз», гандлёвага дома “ЦСК”. Таксама павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі Лепельскі лясгас, Белдзяржстрах па Лепельскім раёне, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, байкерскі рух Лепельшчыны і іншыя установы і арганізацыі раёна.

З цёплымі словамі пажаданняў да дзяцей і педагогаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. Віктар Уладзіміравіч адзначыў, што акцыя “Нашы дзеці” асабліва падкрэслівае значнасць кожнага дзіцяці, дазваляе яшчэ раз звярнуць увагу на хлопчыкаў і дзяўчынак, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю, дае магчымасць падарыць ім часцінку цяпла і веру ў дабро. Са словамі віншавання прадстаўнік мясцовай улады ўручыў дзецям салодкія падарункі, а дырэктару цэнтра —камп’ютар і прынтар.

Ваеннаслужачыя пастараліся падысці да віншавання не фармальна, выканалі жаданні кожнага дзіцяці.

Як адзначыў пазней камандзір брыгады гвардыі палкоўнік Дзмітрый Бурдукевіч:

— У Міністэрстве абароны дапамагаць дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, стала ўжо традыцыяй. За кожнай вайсковай часцю замацаваны такія ўстановы.

Вельмі прыемна бачыць, што ў сацыяльна-педагагічным цэнтры адбываюцца прыемныя змены, робіцца ўсё магчымае для камфорту выхаванцаў.

Прадумваючы навагоднія падарункі, мы ўлічвалі, што ў першую чаргу неабходна дзецям, прыслухаліся таксама да пажаданняў адміністрацыі.

Хочацца адзначыць, што дзеці ў цэнтры пісалі лісты Дзеду Марозу, якія потым былі перададзены кіраўніцтву вайсковай часці. Таму на свяце і ўбачылі ў вачах малечы захапленне і шчасце. Яны атрымалі менавіта тыя падарункі, пра якія марылі.

Хтосьці прыйшоў на свята, хтосьці перадаў прыемныя сюрпрызы, нямала і тых, хто яшчэ павіншуе дзяцей у бліжэйшы час.

Цікавае прадстаўленне, песні і танцы парадавалі дзяцей. А арганізацыю гэтай казкі ля ёлкі ўзялі на сябе работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Яны падышлі да гэтай справы адказна, таму здолелі рассмяшыць нават самых сур’ёзных. Дзеці спявалі, танцавалі, спрабавалі запаліць ёлку і, вядома, разам з казачнымі героямі паўдзельнічалі ў гульнях. Завяршылася мерапрыемства вясёлым карагодам.

Хочацца адзначыць новых гасцей цэнтра — гандлёвы дом “Цэнтр будаўнічай камплектацыі”. Як адзначыла начальнік аддзела закупак Іна Банько, група кампаній аказвае дапамогу асобным сем’ям, прытулкам і дзіцячым дамам па ўсёй Расіі, у Кіргізіі, Казахстане. Лепельскі філіял кампаніі плануе цесна супрацоўнічаць з мясцовым СПЦ, што не можа не радаваць.

Не магу не ўзгадаць і прадпрымальніка Мікалая Лебедзева, які заўсёды дапамагае ў набыцці адзення для выхаванцаў цэнтра. Для дзяцей вялікай радасцю заўсёды з’яўляюцца прыгожыя сукенкі, касцюмы і іншыя рэчы, якія Мікалай купляе за ўласныя сродкі. Як добра, што сярод нас жывуць нераўнадушныя людзі.

 

Адміністрацыя Лепельскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра выказвае падзяку ўсім, хто падарыў шчаслівыя хвіліны выхаванцам цэнтра, а таксама работнікам раённага цэнтра дзяцей і моладзі за правядзенне казачнага мерапрыемства і жадае моцнага здароўя, фінансавага дабрабыту, творчых поспехаў усім нераўнадушным людзям Лепельшчыны!Мары дзяцей спраўдзіліся, і гэта выдатна!

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.