В ожидании новогоднего чуда…

e3425748-ae9a-4540-bb8a-2885d32ff9dbНадыходу навагодніх святаў з прыемным прадчуваннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Гэта прыгажуня-ёлка, шчырыя віншаванні, доўгачаканыя падарункі і, вядома ж, цудоўны адпачынак. Аднак для работнікаў культуры гэта час напружанай працы. Да святочных мерапрыемстваў трэба напісаць цікавы сцэнарый, падабраць прыгожыя касцюмы і правесці не адну рэпетыцыю, каб шматлікія госці атрымалі станоўчыя эмоцыі і выдатны настрой. Вельмі цікавую і насычаную праграму падрыхтавалі да навагодніх святаў і работнікі ДУК “Лепельскі раённы Дом культуры”. Надоўга запомніцца ўсім удзельнікам навагодні маршрут “Падарожжа ў зімовую казку” (Стаі — Вялікі Поўсвіж — Бароўка). На першым прыпынку ў аграгарадку Стаі для гасцей падрыхтавана фальклорная гульнявая праграма, у Вялікім Поўсвіжы гледачы пабачаць міні-спектакль “У гасцях у казкі”, а на прыпынку ў вёсцы Бароўка ўсіх чакае вулічнае прадстаўленне “У гасцях у Дзеда Мароза”.
Шмат яркіх уражанняў жыхарам раёна падораць цырымонія ўрачыстага запальвання галоўнай ёлкі горада “Час цудаў наступае!” і святочнае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак, у якім прымуць удзел прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Гасцей чакае яшчэ шмат прыемных святочных сюрпрызаў, пра якія мы абавязкова раскажам на старонках газеты. А зараз у раённым Доме культуры пануе цудоўная атмасфера свята, якая ў хуткім часе будзе падорана гледачам.
Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.