Вучаніца адціскаецца ад падлогі больш за семдзесят разоў…

IMG_0834 Вучаніца Старалепельскай базавай школы Вольга Духовіч сябруе са спортам з самага дзяцінства. Упадабала спартсменка мнагаборства. Гэта  далёка не просты від. Тут трэба добра прыгаць у даўжыню, адціскацца ад падлогі, бегаць на длінныя і кароткія дыстанцыі, зімой – на лыжах, летам – у басейне. Першы раз трапіла на вобласць – і адразу стала пераможцай з правам удзелу на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Акрамя фізічнай, трэба мець і моцную псіхалагічную загартоўку. Не кожнаму падабаецца, што простая дзяўчына з невялікай лепельскай вёсачкі раз за разам “абстаўляе” сваіх саперніц з Мінска, Брэста, Гомеля… Вось і ідуць у ход розныя кпіны і судзейскія “недакладнасці”. Рэцэпт тут просты – не звяртаць увагі і, сціснуўшы зубы, перамагаць, нягледзячы ні на што.

А перамагаць удаецца з бляскам. Пасля “бронзы” на рэспубліканскім летнім мнагаборстве ў Віцебску і “срэбра” на зімовых спаборніцтвах у Гомелі Вольга летась заваявала “золата” на мнагаборстве “Здароўе” ў праграме рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.