Затаив дыхание, ученики слушали рассказы об ужасных условиях оккупации

da-mat-muzejnyya-adkrycciКалектыў Поўсвіжскай базавай школы ў рамках месячніка патрыятычнага выхавання вырашыў скарыстацца запрашэннем краязнаўчага музея наведаць установу.
Дзецям распавялі пра гісторыю артылерыйска-мінамётнага і пяхотнага ваенных вучылішчаў, якія напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі ў Лепельскім раёне. З цікавасцю школьнікі разглядалі ўзнагароды, ордэны і медалі, асабістыя рэчы герояў.
Затаіўшы дыханне, вучні слухалі расповеды пра жудасныя ўмовы акупацыі, калі фашысты планамерна і метадычна эксплуатавалі нашу краіну, знішчалі наш народ. Як беларусы ўзнімаліся на барацьбу супраць захопнікаў, як грамілі фашыстаў партызанскія злучэнні, сфарміраваныя на Лепельшчыне. Асобная ўвага — вызваленчым баям і аперацыям лета 1944 года, калі Лепельшчына і ўся Беларусь была вызвалена. І вядома, дзеці змаглі пабачыць і ацаніць, колькі працы было затрачана на аднаўленне эканомікі, народнай гаспадаркі пасля другой Сусветнай вайны.
Пасля прагляду асноўнай экспазіцыі дзеці паглядзелі кароткаметражны дакументальны фільм пра Героя Савецкага Саюза Аляксея Данукалава. Фільм надзвычай кароткі, можна сказаць, відэаролік, аднак такая форма з’яўляецца найбольш эфектыўнай, удалай у працы з дзецьмі і падлеткамі.
А потым супрацоўнікі музея праводзілі з вучнямі гульні. Напрыклад, аднаму ўдзельніку задавалася слова, якое абазначае прадмет з толькі што ўбачанай экспазіцыі, а ён павінен быў, не вымаўляючы саму назву, расказаць пра прадмет, каб астатнія здагадаліся, назвалі і паказалі. Асабліва ярка, вобразна другакласнік Ваня Іваноў паказваў бінокль, я яго сябар Ілья Жарнасек — гармату.
Наступнай гульнёй быў конкурс “адгадай экспанат”. Дзецям паказваліся фатаграфіі прадметаў, а яны павінны былі знайсці іх і паказаць. Цяжкасць часам дадавала неадпаведнасць памераў фатаграфіі і арыгінала. Напрыклад, маленькую запальнічку сфатаграфавалі і надрукавалі на аркушы фарматам А4. Аднак і тут дзеці з поспехам справіліся з заданнямі.
На развітанне госці шчыра дзякавалі гаспадарам і абяцалі ў бліжэйшы час абавязкова наведацца зноў.
Надзея ШАРЛАЕВА, настаўніца пачатковых класаў Поўсвіжскай базавай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.