“Пра родны край — з гонарам і любоўю: 2014-ы — Год гасціннасці”
Адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. На гэты раз з навучэнцамі ліцэя была праведзена інфармацыйная гадзіна “Пра родны край — з гонарам і любоўю: 2014-ы — Год гасціннасці”. Бібліятэкары расказалі пра год гасціннасці, развіццё аграэкатурызму на Лепельшчыне, з дапамогай мультымедыйнай устаноўкі пазнаёмілі з аграэкасядзібамі раёна.
“Як прызнанне ў любові: пісьменнікі і паэты пра Лепель”
Паэтычныя адвячоркі з удзелам першакурснікаў каледжа назвалі “Як прызнанне ў любові: пісьменнікі і паэты пра Лепель”. Бібліятэкар Галіна Цішкевіч расказала падлеткам пра творчасць мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, пазнаёміла з творамі знакамітых майстроў слова Анатоля Вярцінскага, Тодара Кляшторнага, Еўдакіі Лось, Петруся Броўкі. Некаторыя з іх жылі на Лепельшчыне, аднак усе прысвяцілі ей паэтычныя радкі.
Навучэнцы дзяржпрафліцэя вучыліся карыстацца каталогамі, энцыклапедыямі, даведачнымі выданнямі
У “бібліяграфічным ліцэі”, які працуе пры бібліятэцы, прайшоў урок-практыкум “Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі. Методыка атрымання інфармацыі”. Навучэнцы дзяржпрафліцэя вучыліся карыстацца каталогамі, энцыклапедыямі, даведачнымі выданнямі. Заняткі праходзілі ў форме гульні.
Віктар ЛЯШЧЫНА.