Год кнігі

Прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Ён адзначыўся, прынамсі, інфармацыйнай гадзінай у 5 — 11 класах “Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова”, прысвечанай юбілею класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Быў конкурс на лепшага чытальніка яго твораў. Аўдыторыю, дзе праходзіла мерапрыемства, упрыгожылі з нацыянальным каларытам, аформілі выставу кніг паэта, казалі пра яго жыццёвы і творчы шлях.
Піянерскі збор
Дню памяці юнага героя-антыфашыста прысвяцілі свой збор піянеры-заслонаўцы.

Гасцямі на ўрачыстым зборы школьнай піянерскай дружыны імя Канстанціна Заслонава былі таксама і старшакласнікі, прынамсі, вучні абодвух ваенна-патрыятычных класаў. Прадэманстравалі дакументальны фільм “Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны”, гучалі вершы і песні пра вайну і мір, пра подзвіг і Радзіму. Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць аб юных піянерах-героях.
У садружнасці з воінамі
Вучні школы ў садружнасці з воінамі 19-ай Асобнай механізаванай брыгады прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якім адзначылі дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і дваццаць трэцюю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістану, а таксама дзень абаронцаў Айчыны.
На сустрэчу прыйшлі воіны-афганцы Аляксандр Агафонаў, Алег Хрыпаў, Аляксандр Барысаў, Вячаслаў Ахцеракоў, Аляксандр Ліхачоў. Канцэрт аркестра вайсковай часці, мультымедыйнае слайд-шоу, хвіліна маўчання ў пранізлівай цішыні — такой атрымалася ўрачыстасць.
Знайсці сваё прызванне
Прафарыентацыйнае мерапрыемства “рэдкія прафесіі” прайшло ў выпускных класах. Вучні аформілі стэнд “Будучаму абітурыенту”, дзе можна было атрымаць даведкі пра шматлікія вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі.
Запланаваныя сустрэчы ў лепельскіх ліцэі і каледжы, штогод вучні ездзяць на дзень адчыненых дзвярэй у Ваенную Акадэмію РБ.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.