“Гісторыя газетнага фотаздымка”

Пад такім загалоўкам у “Лепельскім краі” за 16 снежня 2011 года краязнавец Валерый Тухта змясціў фотаздымак лепяльчаніна Кулевіча, які быў знойдзены ў кішэні забітага чырвонаармейца з такім прозвішчам. Аб гэтым пад загалоўкам “Загінуў героем” пісаў у “Лепельскім краі” за 28 чэрвеня 2002 года яго былы камандзір Георгій Андросаў. Ён і даслаў той здымак у газету. Імя Кулевіча не памятаў.

Пасля доўгага расследавання Валерый Тухта прыйшоў да высновы, што здымак жыхара Малога Поўсвіжа Мечыслава Іванавіча Кулевіча

знойдзены ў кішэні яго забітага брата Эдуарда Іванавіча Кулевіча з Зялёнага Вострава. Але ці так гэта?

Пасля публікацыі ў рэдакцыю звярнулася жыхарка Зялёнага Вострава Валянціна Дышлевіч, 1926 года нараджэння. Яна пазнала чалавека на фотаздымку. Гэта сапраўды Мечыслаў Кулевіч. Ведае яго добра, бо разам працавалі ў Гушчынскай школе. Мечыслаў Іванавіч выкладаў гісторыю і геаграфію, а Валянціна Цярэнцьеўна — матэматыку. Брат Мечыслава Эдуард Кулевіч навучаўся ў Лепельскім медыцынскім вучылішчы.

Абодва Кулевічы загінулі на вайне.

Валянціна Дышлевіч 40 гадоў адпрацавала настаўніцай у Гушчынскай, Дрымаўшчынскай, Сушанскай і Зялёнавостраўскай школах. Выкладала геаграфію, матэматыку, у пачатковых класах.

 Уладзімір ШУШКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.