Лепяльчане ў Горках

 Дзесяць лепельскіх меліяратараў рыхтавалі ваколіцы ма­гілёўскага райцэнтра Горкі да рэспубліканскага свята “Дажынкі-2012” — зразалі кусты і лісцёвае драбналессе.

Паслугі музея

Музей, апрача паказу экспазі­цыі і правядзення экскурсій, аказвае іншыя платныя паслугі насельніцтву. Сярод іх — запіс гісторыка-краязнаўчых даных на электронны носьбіт, раздрукоўка такой інфармацыі, выязныя лекцыі з паказам музейных прадметаў, музейныя мерапрыемствы з іх выкарыстаннем, сканіраванне. Можна таксама заказаць перасоўную выставу “Лепельшчына: гісторыя і сучаснасць”.

Фестываль

На базе СШ №1 прайшоў фестываль міжкультурных камунікацый.

Удзельнікі выступілі ў намінацыях: экскурсія “Мая нязведаная Беларусь”, тэатралізацыя, аратарскае майстэрства, песні, танцы.

Мацнейшымі аказаліся гімназісты. Прынамсі, яны перамаглі ў конкурсе спевакоў і танцораў, дзе першае месца дасталося Крысціне Церашковай за выкананне песні ”Каляровая ноч” на англійскай мове. Танцавальны калектыў з гімназіі “ДеКаТан” выканаў “на вагу срэбра” свой каронны “шатландскі танец”, з якім ужо выступае не ўпершыню, а “бронзу” атрымала спявачка Алена Карпіцкая — таксама гімназістка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.