Медзведзяня на дарозе

У Лепельскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя патэлефанавалі, што на аўтадарозе паміж вёскамі Новыя Валосавічы і Старыя Валосавічы знойдзена бездапаможнае медзведзяня.

Работнікі інспекцыі хутка адрэагавалі на паведамленне, прыехалі да месца знаходжання жывёлы і прынялі адпаведныя меры.

Было ўстаноўлена, што медзведзяня мае ўзрост каля трох месяцаў. Жывёла перададзена ў дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову “Бярэзінскі біясферны запаведнік”.

Работнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вельмі непакоіць лёс мядзведзіцы. Мажліва, хтосьці з грамадзян мог раней бачыць жывёл, ведаць, што здарылася з мядзведзіцай. Звяртаемся з вялікай просьбай да паляўнічых, усіх грамадзян, якія валодаюць пэўнай інфармацыяй, паведаміць раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефоне 4-82-89.

Любоў ТРАХАЎЦОВА,

галоўны спецыяліст Лепельскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.