Надпіс на сасне

З 1942 па 1944 год у лесе за вёскай Стайск базіраваліся розныя партызанскія фарміраванні. Надзейна хаваў пад густымі шатамі векавы бор народных мсціўцаў. Верагодней за ўсё ўжо пасля вызвалення хтосьці з партызанаў на адной з соснаў пакінуў надпіс “Памяць вайны 1943 — 44 гг.” Менавіта да гэтай сведкі ліхалецця скіраваліся ў чарговы паход чальцы краязнаўчага гуртка “Нашчадкі” Слабадской сярэдняй школы. Як толькі адступілі лютыя маразы, стаўшы на лыжы, юныя краязнаўцы

рушылі ў дарогу. Пераадолеўшы адлегласць у сем кіламетраў ад Велеўшчыны, слабадскія следапыты дасягнулі сваёй мэты. Што адбывалася амаль 70 гадоў таму назад у партызанскім лесе, хто мог пакінуць на дрэве аўтограф, сёння можна толькі здагадвацца. Незвычайны помнік, як напамін аб па­дзеях апошняй вайны, яшчэ не адно дзесяцігоддзе будзе вабіць да сябе даследчыкаў тых падзей.

Валерый ТУХТА,

кіраўнік краязнаўчага гуртка “Нашчадкі”.

На здымку: гурткоўцы ля партызанскай сасны.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.