Трыццаць сем прызёраў

Па выніках мінулых школьных алімпіяд гімназія атрымала трыццаць сем дыпломаў. Сярод іх два прызавыя месцы дасталіся гімназістам, якія ўдзельнічалі ў абласных алімпіядах — сямікласніцы Аляксандры Галіновіч, якая атрымала дыплом ІІІ ступені па нямецкай мове, і васьмікласніцы Сафіі Касцюковіч з такім жа дыпломам па матэматыцы. Падрыхтавалі пераможцаў настаўнікі Людміла Кажан і Ларыса Докіш.

Развіццёвыя факультатывы
У пачатковых класах створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці.

Гэтаму садзейнічаюць факультатыўныя заняткі прадметнага накірунку. Працуюць факультатывы “Матэматычная вясёлка”, “Падарожжа ў краіну займальнай матэматыкі”, “Вучымся гаварыць правільна”. Ёсць таксама факультатывы творчага накірунку “Развіццё творчых здольнасцей”, “Майстэрня лепкі”, “Дамавёнак”, “Рытміка і танец”. На факультатыўных занятках “Здаровы лад жыцця” дзеці вучацца правільна харчавацца, займацца спортам — берагчы здароўе. Ахоплены факультатывамі ўсе вучні пачатковай школы.

Псіхалагічная дапамога
Апошнім часам спецыялістамі сацыяльнай псіхолага-педагагічнай службы, у якую ўваходзяць педагог сацыяльны Наталля Драздовіч і педагог-псіхолаг Эма Радзіеўская, праведзены шэраг кансультацый для вучняў і іх бацькоў, прафарыентацыйныя кансультацыі для старшакласнікаў, заняткі па развіццёвым мысленні. Для вучняў пятых — сёмых класаў псіхолага-педагагічная служба арганізавала развіццёвыя гульні “Лабірынт” і “Інтуіцыя”.

Лепшы алімпійскі вымпел
Сямікласніцы Алена Падворная і Кацярына Сільвановіч прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы алімпійскі вымпел. Імі былі падрыхтаваны вымпелы на тканай аснове, прысвечаныя Алімпійскім гульням 2014 года, якія пройдуць у Сочы. Дзяўчаты заваявалі прызавыя месцы. Рыхтавалі ўдзельнікаў конкурсу настаўнікі Жанна Труфіна і Сняжана Плігаўка.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.