“Да вярхоўяў Бярэзіны”

Незабыўныя ўражанні пакідае ў турыстаў веласіпедна-водны паход “Да вярхоўяў Бярэзіны”, які пралягае па паўночнай частцы Бярэзінскага біясфернага запаведніка і прызначаны для фізічна падрыхтаваных вандроўнікаў. Немагчыма перадаць словамі атрыманую незвычайную асалоду ад знаёмства з маляўнічымі краявідамі ракі Бярэзіны, магчымасці праплыць пэўную частку турыстычнага маршруту на байдарцы, а таксама ад агляду шэрагу цікавых экскурсійных аб’ектаў, сярод якіх — старажытнае гарадзішча X стагоддзя. Даўжыня маршруту — 100 кіламетраў, працягласць па часе — чацвёра сутак. Увесь неабходны турыстычны рыштунак, у тым ліку веласіпеды і байдаркі, прадастаўляе запаведнік.

“Тайны запаведнага балота”
Амаль 60 працэнтаў тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка складаюць вялікія балотныя масівы. Экскурсійны тур з элементамі анімацыі “Тайны запаведнага балота” дазваляе турыстам-аматарам незвычайных вандровак пазнаёміцца з увасабленнем старадаўніх вераванняў, легенд і паданняў нашых продкаў. Незабыўныя ўражанні застаюцца ў гасцей пасля наведвання Дома экалагічнай асветы і прагляду пазнавальнага фільма “Чара­дзейныя балоты”, знаёмства з абноўленымі экспазіцыямі Музея прыроды ў Домжарыцах, наведвання вальераў з дзікімі жывёламі, удзелу ў вясёлых экалагічных гульнях, конкурсах і віктарынах.
М. АЗЁРНЫ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.