“Стомленыя школай” з лепельскай Бароўкі не стаміліся перамагаць

Тое, што смех — справа сур’ёзная, лішні раз даказала каманда ВКЗ Бароўскай школы “Стомленыя школай”: Канстанцін Сарамбаеў (капітан), Антон Кавалёў, Якаў Ланікін, Ілья Рублеўскі, Алена Волкава, Анастасія Ошкіна, Дзіяна Ерыцян. Бароўскія веселуны пакарылі гледача на абласным этапе гульняў КВЗ “У будучыню – з усмешкай”, заваяваўшы другое месца сярод дванаццаці каманд-удзельнікаў. Бліскуча выканалі візітоўку, правялі размінку, на вышыні аказаліся і ў музычным фрыстайле – гульні па казцы “Бураціна”. Каманда, падрыхтаваная Марынай Паўлоўскай, запрошана на рэспубліканскі этап гульні. Прыз у намінацыі “Лепшы КВЗшнік” ўручаны таксама Якаву Ланікіну.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.