130 вакансій на рынку працы Лепельшчыны

 Упершыню за апошнія гады змянілася расстаноўка сіл на працоўным рынку — колькасць беспрацоўных перавысіла лік вакансій. Сёлета з пачатку года ў Цэнтр занятасці звярнуліся па пытаннях працаўладкавання 295 чалавек. Зараз афіцыйна зарэгістраваны 174 беспрацоўныя. Між тым у раёне маецца сто трыццаць вакансій розных прафесій. Запатрабаваны як працоўныя прафесіі (у сферы лясной, сельскай гаспадаркі, аўтатранспарту і г.д.), так і інжынерна-тэхнічныя работнікі, юрысконсульты, урачы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.